Афіша

Сёння ў Мінску пройдзе вечарына памяці Змітра Сідаровіча

Вядомаму беларускаму музыку, дзеячу нацыянальнага Адраджэння 2 кастрычніка споўнілася б 50 гадоў.

У вечарыне памяці возьмуць удзел барды Аляксей Галіч, Андрэй Мельнікаў, Аляксей Чумакоў, Зміцер Бартосік і іншыя выканаўцы і гурты.

Мерапрыемства пачнецца ў мінскай Галерэі Ў а 19-ай гадзіне. Уваход вольны.

Зміцер Сідаровіч - вядомы беларускі музыка, дудар, паэт, арганізатар шматлікіх культурніцкіх мерапрыемстваў і праектаў. Нарадзіўся 2 кастрычніка 1965 года ў Мінску.

У трынаццацігадовым узросце пачаў пісаць песенныя тэксты. Па-беларуску пачаў пісаць у 1984-м, пасля паездкі на Падляшша.

У 1982-м заканчвае сярэднюю школу № 121 і паступае на будаўнічы факультэт Беларускага політэхнічнага інстытуту, дыплом па заканчэнні якога атрымлівае ў 1987 годзе. Потым – аспірантура і абарона дысертацыі. У 1992 годзе становіцца кандыдатам тэхнічных навук.

У 1991 годзе стварыў этна-рок-гурт «Камэлот». Потым граў у гуртах «Гаспадары з-пад Вільні» (2000) і «Стары Ольса» (2002).

У 2008 годзе заснаваў капэлу «На таку», якая ладзіла вечарыны традыцыйнага танцу. У апошні год жыцця займаўся адраджэннем беларускай застольнай музыкі.

Зміцер Сідаровіч быў не толькі вядомым музыкам, але займаўся і літаратурнай дзейнасцю. Выдаў кнігу вершаў «Тры жалуды», стаў укладальнікам даведніка «Вялікія музыкі 20 стагодздзя».

У апошнія гады Зміцер пачаў запісваць і выдаваць музыку для дзяцей. Прадзюсар «Дзіцячага альбому. Том І» (2010) і «Дзіцячага альбому. Том ІІ» (2012), у якіх удзельнічалі яго сын Тамаш і сын спявачкі Таццяны Грыневіч Адась.

Да апошняга дня працаваў па спецыяльнасці вядучым інжынерам ЗАТ «Белпраектстальканструкцыя».

Памёр 17 траўня 2014 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа14

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяніс «Рэдзіс» Пракапенка патлумачыў, чаму Расія прайграе вайну11

Зяленскі звярнуўся да Трампа і Кангрэса з адмысловым лістом: ракеты для «Пэтрыат» вычарпаліся4

Невядомыя дасылаюць беларускай актывістцы ў Польшчы пахавальныя вянкі і здымкі з помнікамі ўсім членам яе сям’і15

Пад Мінскам заўважылі пылавы віхор ВІДЭА

Стала вядома, колькі каштуе зборная Беларусі па футболе

У Мінскай вобласці абясточаныя больш за 200 населеных пунктаў

Беларускі «злодзей у законе» ўдзельнічаў у анлайн-сходках аўтарытэтаў ва ўкраінскіх СІЗА6

У сталіцы будуюць дамы, дзе не адключаюць гарачую ваду2

Як мінчукі стварылі найбуйнейшую ў краіне фотастудыю на 60 залаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа14

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць