Андрэй Расінскі. Кадры

«Мігель і Ўільям»

Два пісьменьнікі змагаюцца за сэрца пекнае прыгажуні. А раўнівы муж зьбіраецца прыгажуню павесіць...

poster Мігель і Ўільям (Miguel and William)
Гішпанія, 2007, каляровы, 102 хв.
Рэжысэрка: Інэс Парыс
Ролі выконваюць: Алена Анайя, Хуан Луіс Гальярда, Ўіл Кэмп, Джэральдзін Чаплін, Малена Альтэрыа
Жанр: Камэдыйна-авантурная мэлядрама
Прызы, фэсты: Прыз глядацкіх сымпатый і адмысловы прыз журы на фэсьце камэдыйнага кіно ў Пэнісколя
Адзнака: 5 (з 10)

Пекная ангельская дама Леанор, заручаная з гішпанскім герцагам, едзе да свайго жаніха. Жаніх – страхалюдны й глупы раўнівец. Затое ў Леанор ёсьць малады палюбоўнік Шэксьпір; неўзабаве замак наведае й мытар Мігель Сэрвантэс. Хітрая гераіня просіць пісьменьнікаў скласьці для яе п’есу, заляцаецца да абодвух – і выдае іхнія творы за свае. Адзінае, што замінае літаратурнаму флірту – раўнівец, які зьбіраецца прыгажуню павесіць…

Карціна Інэс Парыс – гэта дзіўнае спалучэньне масавых скрыжавальнікаў, кшталту “Чужы супраць Драпежніка”, калі дзеля касы выкарыстоўваюцца пазаціраныя брэнды – і пяшчотнага галівудзкага кічу. “Дракуламі” і “Франкенштэйнамі” гішпанскага скрыжавальніка стаюцца Мігель і Ўільям, а біяграфічна-рамантычная стужка “Закаханы Шэксьпір” выглядае крыніцаю тэатральных прыёмаў.

Слынныя пісьменьнікі, якія ў жыцьці ніколі не сустракаліся, змагаюцца за сэрца прыгожай дамы – і нат гераічна вяртаюць ёй залатыя падвескі (Дзюма круціцца ў дамавіне).

Але карціна лёгкая, нязмушаная і неабавязковая. Акторы – Алена Анайя, Хуан Луіс Гальярда, Ўіл Кэмп – трапныя і дасьціпныя; а ролю хітрай дуэньі сыграла Джэральдзін Чаплін.

Самае каштоўнае ў фільме – дэталі і гратэскныя пэрсанажы на эпізодах: карлік у жабо, зьбялелыя арыстакраткі, грудастая палюбоўніца, халодная цемра палацу, сьвінкі, як слухачы п’есы. Але гратэскныя дэталі не вытыркаюцца й кічу не замінаюць.

Фільм – звышлёгкі квазібайопік для аднаразовага прагляду й забыцьця.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Цяпер чытаюць

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка5

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы з немаўлём згубілі пашпарты па дарозе ў Стамбул

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова4

У Беларусі выпусцілі марожанае са смакам халадніка8

Музыка Алесь Чумакоў расказаў, як яго спрабаваў завербаваць ветлівы беларускамоўны хлопец з КДБ26

19 вайскоўцаў з Казахстана забрала хваляй падчас вучэнняў у Каспійскім моры7

Бацьку расійскага хакеіста НХЛ задзёр мядзведзь16

Памерла Ірэна Барадзюля

Найбуйнейшай у свеце фан-супольнасцю Лэдзі Гагі кіруе хлопец з Мінска, які адседзеў за пратэсты. Расіяне паспяшаліся запісаць яго ў свае16

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка5

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць