Афіша22

Ігар Бабкоў у Гомелі прачытае лекцыю «Абдзіраловіч і беларуская традыцыя»

Лятучы ўніверсітэт
грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі»
курсы беларускай мовы «Мова Нанова»

прадстаўляюць

цыкл лекцый, прысвечаных Ігнату Абдзіраловічу

ІГАР БАБКОЎ

АБДЗІРАЛОВІЧ І БЕЛАРУСКАЯ ТРАДЫЦЫЯ

19 снежня, 18.00 Тайм-кафэ «ФЛЭТ»

Ігнат Абдзіраловіч - аўтар маленькага эсэ «Адвечным шляхам» і вялікай ідэі «ліючайся формы». Амаль невядомы ў мінулым стагоддзі, цяпер ён выразна бачыцца намі як ПАЧАТАК самастойнай беларускай ТРАДЫЦЫІ МЫСЛЕННЯ.

З аднаго боку, пачатак – радыкальнае абнуленне, анігіляцыя ўсяго папярэдняга, пункт зэро гісторыі. Але менавіта абнуленне дазваляе ДУМАЦЬ традыцыю, а не проста яе даследаваць альбо канструяваць. Абдзіраловіч – гэта радыкальная заяўка на суб’ектнасць і разгортванне адмысловай беларускай метафізікі. Сёння, калі вялікія праекты здаюцца вычарпанымі і будучыню трэба ствараць нанова, вельмі дзейсным можа аказацца зварот да ПАЧАТКУ.

У межах Году беларускага мыслення Лятучы ўнівэрсітэт у партнёрстве з грамадскай культурніцкай кампаніяй «Будзьма беларусамі», курсамі беларускай мовы «Мова Нанова» падрыхтаваў інтэлектуальны калядны падарунак для беларусаў – цыкл пяці лекцый пра спадчыну Ігната Абдзіраловіча. У межах гэтага цыклу сваімі разважаннямі і рэфлексіямі дзеляцца сучасныя беларускія філосафы: Павел Баркоўскі, Ігар Бабкоў, Ірына Дубянецкая, Міхаіл Баярын, Валянцін Акудовіч. Лекцыі будуць адбывацца на працягу снежня і студзеня ў пяці беларускіх гарадах: Гародня, Гомель, Віцебск, Маладзечна, Магілёў.

19 снежня (субота) а 18.00 у Тайм-кафэ «ФЛЭТ» філосаф, паэт Ігар Бабкоў прамовіць лекцыю «Абдзіраловіч і беларуская традыцыя». Лекцыя адбудзецца па адрасе: вул. Савецкая, 124. Пачатак а 18.00. Уваход вольны!

Дадатковая інфармацыя па тэл.: +375296408812 (Гомель); +375297422040 (Менск)

Анонс лекцыі суправаджае акварэль беларускага мастака Вячаслава Паўлоўца, крыніца тут.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну13

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

«Рэальна неадэкваты». Зяленскі пракаментаваў маштабны начны ўдар па Украіне8

Дэпартаванай з Беларусі жыхарцы Гвінеі вярнулі дачку, якую трымалі ў дзіцячым доме ў Менску1

Расія нанесла беспрэцэдэнтны ўдар па Украіне: 90 ракет і 600 дронаў, па Белай Царкве ўдарылі балістычным «Арэшнікам»8

У «Мінск-Свеце» — лавіна скаргаў на абслугоўваючую арганізацыю. Улады пагражаюць памяняць яе1

Зорку алімпіяд са Светлагорска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»7

Памёр бубнач Андрэй Філатаў — музыка рок-гуртоў «Сузор’е», Mojo Blues, «Крама»

Стала вядома пра вызваленне палітзняволенага фаната Тамаза Піпіі

Каля Белага дома адбылася перастрэлка, сакрэтная служба ліквідавала нападніка1

Былы хакеіст зборнай расказаў, хто зарабляе на бестселеры яго памерлай жонкі Надзеі Мялешкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну13

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць