Андрэй Расінскі. Кадры

«Скафандар і матыль»

posterСкафандар і матыль (Le Scaphandre et le papillon)
Францыя – ЗША, 2007, каляровы, 112 хв.
Рэжысэр: Джуліан Шнабэль
Ролі выконваюць: Мат'е Амальрык, Эмануэль Сэнье, Мары-Жазэ Кроўз, Ганна Кансіньі, Патрык Шэснэ? Макс фон Сюдаў
Жанр: Біяграфічная драма паводле кнігі Жана-Дамініка Бабі
Прызы, фэсты: Прэмія “Сэзар” найлепшаму актору Мацье Амальрыку, прэмія “Люм’ераў” Джуліану Шнабэлю і Мацье Амальрыку, “Залаты глёбус” Джуліану Шнабэлю, намінацыі на “Оскар” – усяго 35 узнагародаў і 29 намінацый
Адзнака: 8 (з 10)

Жан-Дамінік Бабі, рэдактар часопіса “Elle France” у 42 гады перажыў інсульт. Цяпер ягонае цела цалкам паралізаванае – і рухаецца толькі левае века. Міргаючы, калі яму чытаюць літары, Жан-Дамінік апавёў пра свой унутраны сьвет, пра пакуты зьнерухомленасьці – і фантазіі матылька, пра любоў да жыцьця й свае ўспаміны. Напісаная паралізаваным Жанам-Дамінікам кніга была пастаўленая Джуліанам Шнабэлем.

Каштоўнасьць карціны Джуліана Шнабэля ня толькі ў выдатнай рэжысуры й вынаходлівай апэратарскай працы. Расфокус, унутраныя маналёгі, успаміны й мары, амаль “гіпэртэкставы” мантаж – як у футурыстычнае стужцы “Закаханы Тама” – і пекната жыцьця, на якое засталося глядзець адным вокам. Рэжысэр пагружае нас у сьвет нерухомага чалавека, зьняволенага ў скафандры хваробы, але таленавітага й моцнага духам.

Але карціна не авангард і не экспэрымэнт. Гэта сама паўната жыцьця, агорнутага любоўю. Гэта сьвятасьць жыцьця й ягоная Боскасьць. Калі вяртаецца каханьне, прыходзіць разуменьне й спачуваньне – і сэрца агортвае супакой.

Выбар Жана-Дамініка Бабі, які, зьнямоглы, жыцьцё ўхваліў – ёсьць адказам на другі выбар, які жыцьцё адкінуў. Гішпанец Рамон Сампэдра быў паралізаваны – і патрабаваў сабе эўтаназіі. Гісторыю ягонага самазабойства разрэклямаваў Аляхандра Амэнабар у стужцы “Мора ўнутры” з Хаўерам Бардэмам у галоўнае ролі.

Два паралізаваныя чалавекі. Дзьве гісторыі – і два фільмы, пастаўленыя аднолькава таленавітымі рэжысэрамі.

Але я аддаю перавагу Джуліану Шнабэлю і ягонаму герою – Жану-Дамініку Бабі.

Карціна дэманструецца ў менскім “Доме кіно” на мове арыгіналу з рускімі субтытрамі ў межах праграмы “Канаманіі”.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын27

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

Дырэктар Эйфелевай вежы пайшоў у адстаўку пасля рэлігійнага скандалу4

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын27

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць