Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам
Крычаўскі раённы аддзел Следчага камітэта расследуе крымінальную справу аб забойстве з асаблівай жорсткасцю пажылой жанчыны ў вёсцы Іванаўка.

Паводле матэрыялаў следства, раніцай 23 верасня 59‑гадовы жыхар Крычава патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў, што забіў знаёмую пенсіянерку, якой дапамагаў па гаспадарцы.

Следчыя высветлілі, што напярэдадні мужчына прыехаў з Крычава ў вёску, каб падзарабіць у фермерскай гаспадарцы. Аднак фермера на месцы не было. Затое ў адным з двароў мужчына сустрэўся з паджылай жанчынай. Яна прапанавала яму насячы дроў, а пасля запрасіла разам выпіць.

У выніку ўсё скончылася смерцю пенсіянеркі. Яна памерла ад удушэння і шматлікіх удараў па розных частках цела.

У дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу паводле пп. 2, 6 і 16 ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса Беларусі — за забойства заведама састарэлага чалавека, учыненае з асаблівай жорсткасцю асобай, якая раней ужо здзяйсняла забойства.
Мужчына раней неаднаразова быў судзімы, у тым ліку за забойства.
«Дапамажыце, маю маму забіваюць!» 11‑гадовая дзяўчынка патэлефанавала ў міліцыю падчас сваркі бацькоў
Два гады таму ў Італіі забілі беларускую танцоўшчыцу. Цяпер за гэта асудзілі яе партнёра-паляка
«Прыгразіла пайсці да іншага». У МУС расказалі падрабязнасці забойства 43‑гадовай цяжарнай жанчыны хакейным арбітрам
Каментары
беларусы ўжо бухаюць без закусі?
ці мусары памылі