Афіша33

Штучны інтэлект, разумныя гарады, цыркулярная эканоміка — што нас чакае ў будучыні?

6 мая — лекцыя футуролага Уладзіміра Батаева. «Imaguru» (вул. Фабрыцыуса, 4). 18.30.

Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі ў межах цыклу публічных лекцый «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні» прадстаўляюць лекцыю Уладзіміра Батаева «Новыя кропкі адліку і перспектыўныя сцэнары развіцця будучыні».

Будучыня ўжо тут. Яна проста нераўнамерна размеркавана

Уільям Гібсан

Мы жывём у часы, калі грань паміж навуковай фантастыкай і рэальнасцю хутка мяняецца. Тэхналагічны прагрэс, рухомы інавацыямі і магчымасцямі, сёння выступае неабходным фундаментам развіцця краінаў, але таксама і тым чыннікам, які непазбежна ўплывае на чалавека, яго асяроддзе. Аднойчы гэтыя тэхналогіі могуць сапраўды змяніць наш свет да непазнавальнасці – і тое, што цяпер успрымаецца як утопія, стане рэальнасцю нашага сёння. Гэта адначасова захапляе, але і пужае. Як перспектыўныя тэхналогіі паўплываюць на нашу будучыню? Якія сацыяльныя наступствы нас чакаюць? Ці не пагражае гэта прыватнаму жыццю чалавека, яго індывідуальнасці? Ці не стане гісторыя эвалюцыі тэхналагічнага працэсу гісторыяй чалавечых пройгрышаў? Ці зняволяць чалавека машыны, ці ўсё ж існуе шанец адбіцца?

Прапануем разважаць над гэтымі пытаннямі, уяўляючы будучыню новых тэхналогій разам з практыкуючым футуролагам Уладзімірам Батаевым. У межах цыкла «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні» Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі запрашаюць на яго публічную лекцыю «Новыя кропкі адліку і перспектыўныя сцэнары развіцця будучыні», якая адбудзецца

6 траўня а 18.30 у канферэнц-залі бізнэс-клуба «Imaguru» (вул. Фабрыцыуса, 4).

У лекцыі разглядаюцца найбольш супярэчлівыя і адначасова шматабяцаючыя напрамкі развіцця сучасных тэхналогій: ад штучнага інтэлекту да разумных гарадоў, ад інтэрнэту рэчаў да цыркулярнай эканомікі, а таксама абмяркоўваецца іх уплыў на паўсядзённае жыццё асобнага чалавека і грамадства ў цэлым.

Уваход вольны!

Інфармацыя пра лектара:

Уладзімір Батаеў з'яўляецца кіраўніком аддзела «разумных гарадскіх рашэнняў» у EsperantoXL - галандскім сістэмным інтэгратары і распрацоўшчыку разумных рашэнняў у галіне транспарту ды лагістыкі, а таксама ў іншых сегментах разумнага горада. Ён працаваў з муніцыпалітэтамі, архітэктурнымі фірмамі і фірмамі, якія займаюцца гарадскім планаваннем, а таксама з інавацыйнымі кластарамі ў Фінляндыі, Малайзіі, Нідэрландах, ААЭ і Вялікабрытаніі. Яго ўвага засяроджана на выяўленні канкрэтных мясцовых гарадскіх праблем, якія могуць быць хутка вырашаны з дапамогай разумных гарадскіх рашэнняў, іх рэалізацыі і стварэнні выразных каналаў сувязі для грамадзян, якія дапамагаюць быць упэўненымі, што грамадзяне атрымліваюць адчувальныя выгоды, і што якасць іх жыцця паляпшаецца.

 

Каментары3

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна13

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Усе навіны →
Усе навіны

У дакументальным фільме з удзелам Ціханоўскай заблюрылі Вераніку Цапкала47

У Канах паказалі фільм, цалкам створаны штучным інтэлектам. $400 тысяч пайшло на вылічальныя магутнасці ШІ3

На дарогах Беларусі сёлета выпрабуюць канадскі скотапрагон ад дзікіх жывёл3

Як Ізраіль метадычна ліквідуе кожнага ўдзельніка нападу 7 кастрычніка — нават кіроўцу трактара, які прарваў памежную агароджу27

Дасталі. Мытнікі запрасілі мужчыну на асабісты надгляд — той абурыўся і раздзеўся дагала14

Гарачая лінія з Беларуссю па лініі арміі працуе незалежна ад палітыкі — камандуючы УС Літвы

На МКАД сутыкнуліся пяць аўтамабіляў. Шэсць пасажыраў маршруткі дастаўленыя ў бальніцу1

У пад’ездзе дома ў «Мінск-Свеце» пачаліся «раскопкі». Жыхары не разумеюць, што гэта наогул такое4

«І ўсё ж такі ён існуе!» У сеціве «спалілі», як выглядае новы электрагармонік МАЗ, якую завод трымае ў сакрэце10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна13

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць