Грамадства2727

Макей разлічвае, што беларусы замежжа будуць прасоўваць не толькі культуру, але і тавары

«Разлічваем, што беларусы замежжа будуць прасоўваць не толькі беларускую культуру, але і спрыяць пашырэнню гандлёва-эканамічных сувязяў», — заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей 5 верасня ў Мінску на пасяджэнні кансультатыўнай рады па справах беларусаў замежжа.

Фота Вадзіма Заміроўскага, Tut.by

У гэтым кантэксце Макей адзначыў дапамогу, якую аказваюць асобныя выхадцы з Беларусі ў арганізацыі паставак прадукцыі айчыннай вытворчасці за мяжу. Паводле яго слоў, плануецца пашырыць практыку запрашэння беларускіх бізнесменаў, якія пражываюць за мяжой, для ўдзелу ў розных форумах і кірмашах.

Макей адзначыў, што гэтае пасяджэнне праходзіць у вельмі складаны час: «Вы бачыце, што адбываецца ў нашым рэгіёне, у Еўропе і свеце. Шэраг пагроз і выклікаў існуюць у тым ліку для Беларусі. Гэта — праблема тэрарызму, міграцыі, у тым ліку нелегальнай. Наступствы фінансава-эканамічнага крызісу негатыўна ўплываюць і на нашу краіну».

Кіраўнік МЗС падкрэсліў, што ўрад спрабуе выпрацаваць «тыя крокі, якія змаглі б не дапусціць пагаршэння фінансава-эканамічнага становішча нашага народа».

Макей нагадаў, што менш чым праз тыдзень у краіне пройдуць парламенцкія выбары, якія ён назваў «важнай палітычнай падзеяй». «Я ўпэўнены, што будзе сфармаваны новы парламент, які зробіць усё для таго, каб наша краіна і далей развівалася і квітнела», — заявіў дыпламат.

Паводле яго слоў, агульная для ўсіх задача — зрабіць усё неабходнае для таго, каб Беларусь захавала сваю самастойнасць, суверэнітэт і дзяржаўнасць. «Лёс нашай краіны хвалюе ўсіх нас», — сказаў Макей.

Ён адзначыў, што за мінулы год значна актывізавалася ўзаемадзеянне арганізацый беларусаў замежжа з дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі краіны, а дзякуючы прынятай урадам падпраграме «Беларусы ў свеце» ўпершыню ёсць магчымасць аказаць фінансавую падтрымку для правядзення мерапрыемстваў арганізацыямі беларусаў замежжа. «Хацелася б атрымаць больш, але мы зыходзім з тых магчымасцяў, якія рэальна існуюць, — сказаў Макей. — Лічу, што сітуацыя, у тым ліку фінансава-эканамічная, будзе паляпшацца і мы таксама будзем мець больш магчымасцяў для таго, каб арганізаваць больш актыўнае супрацоўніцтва з беларусамі замежжа».

У якасці прыкладу працы арганізацыі беларусаў за мяжой чыноўнік прывёў адкрыццё класа беларускай мовы і літаратуры ў школе амерыканскага горада Сакрамэнта, якое адбылося 17 жніўня.

Пры гэтым Макей падкрэсліў, што большасць арганізацый беларусаў за мяжой маюць патрэбу ў фінансавай падтрымцы. Згодна з нацыянальным заканадаўствам, адзначыў кіраўнік МЗС, Беларусь не можа напрамую фінансаваць замежныя грамадскія арганізацыі, але гэтае пытанне вырашаецца праз спонсарскія праекты.

Макей падтрымаў прапанову аб стварэнні ў Мінску Беларускага дома, у якім мог бы размяшчацца музей беларусаў замежжа, а таксама арганізацыі, якія з імі супрацоўнічаюць. «Але гэта яшчэ патрабуе прапрацоўкі», — сказаў ён.

Каментары27

Цяпер чытаюць

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам10

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Усе навіны →
Усе навіны

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў11

95‑гадовая беларуска стала зоркай сацсетак дзякуючы буслу2

Віктару Хрэніну прызначылі новага намесніка

У Гродне пачынаюць маштабную рэканструкцыю набярэжнай Нёмана3

Каля Стэлы ў Мінску заўважылі бабра ФОТЫ5

Труну з целам аяталы Хаменеі перавезлі з Ірана ў Ірак. З ім развітваюцца мясцовыя шыіты2

Як пры дапамозе смартфона своечасова знайсці кляшча, якога не бачыць вока1

Трамп заявіў, што падтрымлівае ўдары Украіны ўглыб Расіі1

Да Лукашэнкі прыехаў Мірзіёеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам10

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць