Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры66

Гравюра Цюндта і ўлады

Гравюра з панарамай Горадні 1568 году засталася ў палякаў, але беларусы таксама маюць грошы на такія рэчы, пра гэта піша на сваім блогу Сяргей Астравец.

Вынікі таргоў у Варшаве вядомыя: гравюра Маціяса Цюндта, дзякуючы якой мы ведаем, якой некалі была Горадня, засталася ў Польшчы. Але важна, што мы таксама спрабавалі яе набыць. Мы, мужыкі-беларусы, паны сахі…

Сям-там давялося прачытаць, што вось, маўляў, гарадзенскі прадстаўнік езьдзіў на таргі, але грошай на Цюндта не хапіла. Нібыта як пра звычайную справу сказана: ну зьезьдзіў, ну грошай не хапіла, у палякаў жа іх болей, на такія рэчы прынамсі, усім вядома.

Крыху больш за тыдзень таму сустрэў знаёмага гісторыка, кажа: паведамілі з Варшавы, што будзе прадавацца гарадзенская гравюра, але каштуе пачаткова амаль дваццаць тысяч даляраў. Вось каб набыць яе, ды яшчэ на 880-годзьдзе, але ж у нас такое нерэальна, немагчыма, каб улады грошы далі, гэта ж не на рамонт гораду. А што да мэцэнацтва, то зь ім таксама вядомая справа ў нас.

І вось высьвятляецца, што ўлады-то якраз усьвядомілі каштоўнасьць гравюры, патрэбу ў ёй, магчымасьць выдаць на яе грошы. Зрэшты, мова хутчэй пра адную асобу, у якой нармальны чалавечы твар у нашыя-то часы! І вось жа, каб гэта загадзя ведаць пра аўкцыён, рыхтавацца, сабраць грошы, ды каб не душылася ў нас мэцэнацтва, Цюндт у нас, лічыце, у кішэні быў бы. У нас, паноў сахі!

Аднак у любым разе трэба ацаніць унікальнасьць падзеі: гарвыканкам паслаў паўнамоцнага прадстаўніка, каб паспрабаваць купіць сярэдневечную гравюру ў іхняй натаўскай Польшчы… Тэктанічны зрух папросту адбыўся, ледавік, ня ведаю, пачаў таяць, ці папоўз назад.

Людзі: уявіце, мы тут ходзім паміж суцэльнымі рамонтамі гістарычнай забудовы гадамі, шкадуем выдзерты брук, вялізныя камяні з сярэдневечных падмуркаў, бардзюры з кляймом магістрату, а тут раптам улады ня супраць раскашэліцца не на цэмэнт, не на граніт, як звычайна, а на адбітак 16-га стагодзьдзя! Штось псыхалягічна зрушылася, ня йнакш. І ім прыемна, што яны не такія адсталыя, і нам — што не такія безнадзейныя яны. Праўда, прыемнасьць гэта бяз вынікаў, усё роўна, што спрабаваць уявіць сабе смак кавы, ня маючы магчымасьці атрымаць кубак яе.

Каталёг аўкцыёну ў фармаце ПДФ даступны тутака.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу12

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

У анексаваным Крыме беларуса асудзілі за «шпіянаж»1

У Мінску аўто пераехала мужчыну, які ляжаў на дарозе. Ён памёр2

Буданаў: Украіна не аддасць Данбас3

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы34

«У расіян вельмі шмат хворых ідэй» — Зяленскі ацаніў рызыкі для Украіны з боку Беларусі2

Колькасць палітвязняў рэзка скарацілася — амаль на 100 чалавек. За кошт чаго?1

Найлепшым фота года паводле World Press Photo стала ФОТА сям'і мігрантаў у ЗША, якую прымусова раздзяляюць10

Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі48

Колькі навабранцаў выбіраюць прысягу на беларускай мове14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу12

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць