Афіша22

Навагодні феерверк у Мінску пачнецца 1 студзеня ў 01:30

Святочны навагодні феерверк у Мінску пачнецца 1 студзеня 2017 года ў 01:30, паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення аддзела ўстаноў культуры і культурна-асветнай работы Мінгарвыканкама Аляксандр Шастакоў, перадае БелТА.

Фота з архіва

«Святочная навагодняя праграма «З новым годам, сталіца!» пачнецца каля Палаца спорту ў 23:00, завершыцца ў 04:00. Мінчан і гасцей будзе чакаць навагодні феерверк, які пачнецца 1 студзеня ў 01:30», — адзначыў Аляксандр Шастакоў.

Ён расказаў, што ў цэлым у горадзе запланавана правесці больш за 100 мерапрыемстваў. «Найбольш яркае — навагодняе тэатралізаванае шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурачак, у якім прымуць удзел звыш 300 персанажаў. Пачнецца яно 24 снежня ў 17:30 на пл. Незалежнасці. Калона пройдзе па пр. Незалежнасці да вул. Леніна, пасля перамесціцца на вул. Інтэрнацыянальную і выйдзе на пл. Свабоды. Там адбудзецца светлавое піратэхнічнае шоу «Чароўная краіна здзяйснення жаданняў», — растлумачыў начальнік упраўлення.

Таксама ён праанансаваў новы праект «У гасцях у Дзеда Мароза», які будзе праходзіць з 24 снежня па 5 студзеня ў гарадской ратушы. «Калі вы прыйдзеце туды, то акуняцеся ў чараўніцтва, непаўторную атмасферу і зможаце сустрэцца з Дзедам Марозам», - сказаў Аляксандр Шастакоў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў74

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Ціхан Клюкач загінуў12

На Сызранскім НПЗ у Расіі бушуе пажар пасля атакі БПЛА, ёсць загінулыя3

Беларусам прыходзяць паведамленні аб аўтамабільных штрафах ад неіснуючых арганізацый1

Расіяне прыдумалі новую мутную схему, як ездзіць на люксавых аўто з беларускімі нумарамі і эканоміць грошы5

Ціханоўская: У Беларусі не павінна быць ніводнага палітвязня. Мы працягнем змагацца, каб кожны і кожная выйшлі на свабоду9

«А куды падзеліся сметніцы ў Мінску?» Камунальнікі пракаментавалі скаргі5

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце збіраецца праз рэферэндум змяніць назву9

Трамп і Нетаньяху разышліся ў думках наконт сітуацыі на Блізкім Усходзе2

Ядзерныя боепрыпасы Расіі дастаўленыя ў Беларусь29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў74

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць