Афіша33

«Дзецюкі» нарэшце выступяць у Беларусі

Пасля гадавога перапынку гарадзенскі гурт DZIECIUKI выступіць у Віцебску. Новая праграма, складзеная з 2-х альбомаў і новых песень, будзе прэзентаваная 1 красавіка на пляцоўцы арт-паба «Торвальд».

 «Гэты канцэрт для нас у нечым знакавы і пераломны, бо амаль год у нас не адбывалася ў Беларусі афіцыйных выступаў, — распавядае лідар гурту Алесь Дзянісаў. — Віцебск — адзін з нашых шчаслівых і любімых гарадоў, у які мы прыязджалі яшчэ ў складзе гурту «Людзі на балоце» і маем вельмі шмат добрых сяброў у гэтым горадзе. У нас была думка прывезці абсалютна новую праграму, але вырашылі, што будуць прэзентаваныя толькі некалькі новых песень з будучага альбома, праца над якім вядзецца цяпер. Увогуле, у Віцебску прагучаць амаль усе песні гурту, і мы спадзяёмся, што незадаволеных не застанецца!»

DZIECIUKI — фольк-панк гурт, заснаваны ў 2012 ў Горадні. Спяваюць аўтарскія тэксты на гістарычную тэматыку аўтарства Дзяніса Жыгаўца. Маюць EP, на пачатку 2014 выдалі дэбютны альбом «Гарадзенскі гармідар». Прызнаныя «Гуртом года» на прэміі «Героі года—2014».

Сольны канцэрт гурта «DZIECIUKI» адбудзецца ў арт-пабе «Торвальд», вул. Талстога, 1, пачатак 19:00. Інфалінія +37525 913 38 76 

Цана квітка: 20 рублёў. Квіткі можна набыць у арт-пабе «Торвальд», вул. Талстога,1 і на сайце bezkassira.by Увага! У продажы застаецца ўсяго 40 квіткоў!

Каментары3

Цяпер чытаюць

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны2

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускага бізнэсмена, які жыў у Латвіі, асудзілі па справе Гаюна1

Колькі ў табе бульбін? На гэта пытанне цяпер адказваюць на Камароўцы3

Вэнс: Ніводны з амерыканскіх прэзідэнтаў не зрабіў для Украіны больш, чым Трамп6

Пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл» у Ніжагародскай вобласці3

Таямніца аршанскіх падзямелляў: школьнік праваліўся пад зямлю і нечакана адкрыў для навукоўцаў падземны лабірынт3

Да ўзроўню 2021 года: Пентагон абвясціў пра скарачэнне брыгад у Еўропе да трох2

Пуцін сустрэўся з Сі на плошчы Цяньаньмэнь6

Чаму мужчыны высыпаюцца, а жанчыны не высыпаюцца за той жа час?1

Што з 23‑гадовым добраахвотнікам і былым палітвязнем Ціханам Клюкачом? Вось што вядома на гэты момант2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны2

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць