Літаратура1010

Таямнічая Першая сусветная ў новай кнізе Міхаіла Галдзянкова

Выдавецтва «Галіяфы» прэзентуе новую кнігу Міхаіла Галдзянкова «Забытая Першая сусветная вайна». У сувязі з гэтым мы паразмаўлялі з аўтарам аб вайне, беларускай мове і ягоных творчых захапленнях.

— Чаму вы вырашылі ўзяцца за такую даволі спецыфічную тэму, як 1-я сусветная вайна? Чым яна вас зацікавіла?

— Таму і зацікавіла, што да стагоддзя з пачатку Першай сусветнай пра гэту вайну ніхто нічога не мог сказаць. Першая мая кніга на дадзеную тэму добра разышлася, і мне замовілі яшчэ дзве. Новая кніга — ужо чацвёртая. У кожнай ёсць нешта такое, чаго няма ў папярэдніх. У апошняй зроблены акцэнт на падзеях, якія адбываліся на тэрыторыях сучасных Беларусі, Украіны і Польшчы.

— Цяпер вядома, што Першая сусветная для Беларусі была чарговай нацыянальнай катастрофай. Якія маштабы трагедыі і чым яшчэ асаблівы той час у беларускім кантэксце?

— Любая вайна, якая агнявым смерчам праходзіла па нашай тэрыторыі, так ці інакш абарочвалася нацыянальнай катастрофай. У адрозненне ад іншых войнаў, тады наша краіна згубіла шмат людзей з-за прымусовай эміграцыі, якую царскі ўрад арганізоўваў вельмі дрэнна. У выніку — плыні людзей, якія ідуць ці чагосьці чакаюць, эпідэміі, масавыя смерці… Да прыкладу, у 1918 годзе ў Расіі ўсё яшчэ знаходзілася 2 мільёны беларускіх эмігрантаў. 400 000 беларусаў так і не змаглі вярнуцца на радзіму. З 800 000 салдатаў, якіх прызвалі з беларускіх земляў, памерла 70 000 — амаль кожны дзясяты. Гэта ці не трагедыя?

— Наколькі я ведаю, гэта ваша першая кніга па-беларуску. Чаму вы вырашылі выдаць нешта на беларускай мове? І чаму першай такой кнігай стала менавіта «Невядомая Першая сусветная вайна»?

— Якую б я кнігу ні напісаў першай па-беларуску, пра такую ўсё роўна спыталіся б, а чаму менавіта яна. А тут сам Бог загадаў — кніга ўсё ж нашая, на беларускі рынак разлічана і ў большай ступені пра нашы справы распавядае… Мне падаецца, што Першая сустветная вайна — гэта вялізная белая пляма ў нашай гісторыі, пляма, якую трэба замалёўваць як мага хутчэй і старанна, бо гэта падзея фактычна на нашай памяці, падзея ХХ стагоддзя, але настолькі забытая і замоўчаная, што нават дзіўна. Дзяды і прадзеды нашы там ваявалі. Мой дзед мне распавядаў, што лапці ў дзяцінстве ўмеў плесці. Я яго спытаў: «А вы што, у вёсцы ў лапцях хадзілі?» Ён адказаў: «Не, на замову плялі, і шмат». Што за замова, я даведаўся толькі праз шмат год, калі вырас, — для салдатаў Першай сусветнай вайны! Уявіце толькі: не хапала не толькі ружжаў, не толькі касак не было, але нават ботаў не хапала, і салдаты ішлі ў бой у лапцях! Гэта ж жах, але жах, на які нельга забывацца, як на жахлівы сон, неабходна абавязкова памятаць, каб не было той «бла-бла дуры», нібыта да рэвалюцыі Расія квітнела ці ўвогуле была заможнай краінай. Беднасць выклікала жудасць.

— У чым асаблівасць вашай новай кнігі? Што чытач зможа знайсці для сябе новага? 

— Новае ў кнізе можна знайсці ўвогуле ва ўсім, нават у афармленні (мне ўпершыню за шмат гадоў вельмі спадабалася афармленне кнігі). У прыватнасці, можна даведацца пра сечавых стральцоў Заходняй Украіны. Як і пра тое, што адносіны да Аўстра-Венгрыі ў славянаў гэтай самай імперыі было далёка не ва ўсіх такое ж, як у бравага салдата Швейка і чэхаў у цэлым…

— Вы вядомы аўтар, які працуе ў розных жанрах. У вашым творчым здабытку падручнікі на англійскай мове, навукова-папулярныя кнігі па гісторыі, раманы. Да прыкладу, у 2014 годзе ў вас выйшла кніга «Хоккей. История чемпионатов мира». Дык паўстае пытанне: Міхаіл Галдзянкоў — даследчык гісторыі, аўтар падручнікаў ці раманіст? 

— Усё гэта наогул і ёсць пісьменніцтва. Смешна пісаць вершы толькі на адну тэму ці прозу строга пра партызан ці пра каханне, і кропка. Пісьменнік, калі ён сапраўдны пісьменнік, павінен быць летапісцам эпохі, цікавіцца абсалютна ўсім і не быць ханжой, накшталт «рок-музыка — гэта не мая тэма». Альбо «я па-за палітыкай». Ну, тады ты і па-за эканомікай. Па-за бульбай, па-за маслам з хлебам… Значыцца, ты ўвогуле не ў тэме. Да прыкладу, спорт, пра які ў мяне дзве кнігі выйшла, — гэта тое ж жыццё, тая ж гісторыя, тыя ж міфы пра вялікае і жудаснае, якія чакаюць свайго выкрыцця.

Міхаіл Галдзянкоў і выдавецтва «Галіяфы» сардэчна запрашаюць на прэзентацыю кнігі «Невядомая Першая сусветная вайна» 14 красавіка а 18.00 па адрасе: Няміга 3, цокальны паверх, хол побач з 66 павільёнам.

Чакаем у госці!

Каментары10

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў11

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская футбалістка выйшла на ўзнагароджанне ў Турцыі пад песню забароненай артысткі2

Следчы камітэт расказаў падрабязнасці, як беларус атрымаў раненне на тэрыторыі Польшчы16

Пад Барысавам мядзведзіца нарадзіла ажно чатырох медзведзянят. Гэта вельмі рэдкі выпадак3

Раcія працягвае ціснуць на Арменію і словамі, і справамі9

У Полацку адкрылі мурал, прысвечаны загінуламу лётчыку Мікіту Куканенку ФОТЫ2

Украінцы нанеслі ўдар па расійскай школе падрыхтоўкі аператараў БПЛА. Загінуў і кіраўнік школы16

На беларускім палігоне адпрацавалі прымяненне ядзернай зброі5

Пад Мінскам упершыню за доўгі час ажыў слаламны канал3

Франклін Грэм сустрэўся з дыпламатамі ў Вільні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў11

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць