Афіша44

На караоке-пікніку А-Fest'a мінчукі пераспяваюць Despacito і іншыя хіты — на мове

12 жніўня ў Лошыцкім парку адбудзецца A-Fest — еўрапейскі фестываль «пiва і ежы», на якім выступяць Джон Ньюман, Марыя Чайкоўская і De-Phazz, а таксама пройдзе караоке-пікнік пад адкрытым небам — з асобнай сцэнай, дзе прагучаць сусветныя хіты на беларускай мове.

Усяго ў Лошыцкім парку падчас вялікага фестывалю будзе працаваць тры пляцоўкі для караоке: «Менск Sounds» — для еўрапейскі хітоў, «Гаворыць Мінск» — для тых, хто не ўмее спяваць, але гатовы чытаць любімыя песні як вершы (гэта называецца «пээтоке» ) і «Мinsk гучыць», дзе на працягу чатырох гадзін будуць гучаць песні толькі на беларускай мове.

— Сёлета мы вырашылі даць слова ўсяму Мінску, а не толькі артыстам на галоўнай сцэне, — пракаментавала дырэктар па маркетынгу кампаніі-арганізатара А-Fest Ганна Губкіна. — Часткай еўрапейскага свята стане караоке-праграма, у якой можа ўзяць удзел ўсе наведвальнікі фестывалю і прапанаваць сваё бачанне сусветных хітоў. Мы хочам, каб як мага больш песень прагучала на беларускай мове, тэксты на якой з'яўляюцца такой жа часткай еўрапейскай культуры, як хіты Depeche Mode або «Love Me Again» Джона Ньюмана.

Спецыяльна для A-Fest арганізатары пераклалі на беларускую мову тэкст «Despacito» — рэгетона, відэа на які набраў больш за 3 млрд праглядаў і стала самым папулярным ролікам на YouTube. Прэзентацыя песні адбудзецца падчас праграмы «Спяваем сусветныя хіты на мове», якая пачнецца ў 15:30 на пляцоўцы «Miнск гучыць». Акрамя гэтага, на караоке-пікніку прагучаць дуэты з зоркамі — падтрымаць галасістых мінчукоў у караоке пагадзіліся гурты «Akute» і «Intellegency», Тэа, Юзары, Ганна Шалюціна і іншыя беларускія артысты. Па просьбе арганізатараў А-Fest'a музыканты і вядомыя музычныя эксперты склалі хіт-парад галоўных беларускіх песень. Выкананнем «Купалiнкi» і іншых кампазіцыі з ТОП-10 завершыцца праграма на беларускай пляцоўцы караоке-пікніка.

«Песняры» — «Касiў Ясь»
«Песняры» — «Александрына»
«Верасы» — «Малінаўка»
N.R.M. — «Тры чарапахi»
«Ляпіс Трубяцкой» — «Воіны святла»
«Песняры» — «Веранiка»
«Крамбамбуля» — «Госцi»
J: Mорс — «Маё сонца»
Макс Корж «Жыць у кайф»
«Петля Пристрастия» — «Груз»

Еўрапейскі фестываль A-Fest пройдзе ў Лошыцкім парку ў другі раз, уваход і ўдзел ва ўсіх караоке-батлах бясплатны. Для ўдзелу ў караоке-пікніку патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя тут.

Праграма фестывалю A-Fest

Паляна №1 Мінск гучыць

13:00 - 14:00 бітва караоке-клубаў

14:00 - 14:30 конкурс «Пераспявай Джона Ньюмана»

14:30 - 15:30 караоке-батл зорных двайнікоў

15:30 - 16:30 спяваем з зоркамі фестывалю

16:00 - 17:00 караоке-батл — нечаканыя дуэты

Паляна №2 Мінск гучыць

13:00 - 14:00 караоке-батл — нашы песні BY/RU

14:00 - 14:30 караоке-баттл — нечаканыя дуэты

14:30 - 15:30 спяваем з зоркамі фестывалю

15:30 - 16:30 караоке-баттл — спявае сусветныя хіты на мове

16:30 - 17:00 ТОП-10 песень Беларусі ўсіх часоў

Паляна №3 Гаворыць Мінск

13:00 - 14:00 конкурс чытальнікаў: чытаем песні і выбіраем самага эмацыйнага выканаўцу

14:00 - 15:00 караоке-батл для тых, у каго ні слыху, ні голасу

15:00 - 17:00 музычны квіз «Галоўныя песні аб галоўным»

Калі: 12 жніўня
Дзе: Лошыцкі парк
У колькі: 00:00 - 23:00

Уваход вольны, асобы да 18 гадоў у суправаджэнні дарослых.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага6

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША паказалі першую мадэль смартфона ад сям’і Трампа — з няправільным сцягам ЗША3

На выбарах у Каардынацыйную раду не змаглі прагаласаваць тры працэнты5

Латушка, Курэйчык, Пракопчык, Краўцоў. Поўны спіс тых, хто трапіў у Каардынацыйную раду49

Вынесены прысуд маладой маці, якая скалечыла сваё дзіця4

У Польшчы змянілі падыход да выдачы ўцякацтва для адной групы беларусаў

Старэйшага сына заснавальніка сусветна вядомага брэнда Mango затрымалі па падазрэнні ў забойстве бацькі-мільярдэра

На Мінскім планетарыі ставяць купал, ён круціцца на 360 градусаў1

Латушка перамог усіх на выбарах у Каардынацыйную раду45

Расійская разведка сцвярджае, што Украіна рыхтуе ўдары па Расіі з тэрыторыі Латвіі. Масква рыхтуе правакацыі, якіх яшчэ не бывала?17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага6

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць