Афіша

«Фэст вышыванкі» пройдзе ў Гродне 10 верасня

У нядзелю, дзясятага верасня, у цэнтры самага еўрапейскага горада Беларусі адбудзецца культурніцкае мерапрыемства, якое аб’яднае ды дапаможа папулярызаваць разнастайныя праявы творчасці ад вядомых айчынных аўтараў, а таксама дасць магчымасьць гарадзенцам набыць якасную сувенірную ды іншую нацыянаарыентаваную прадукцыю наўпрост ад вытворцаў па найлепшых коштах.

Цягам дня ў памяшканні «Цэнтру гарадскога жыцця» будуць адбывацца выступы ды прэзентацыі, а ў дворыку можна будзе азнаёміцца з вытворчасцю ад майстроў з розных рэгіёнаў Беларусі.

Напрыканцы дня ахвочыя здолеюць альбо ўзяць удзел у традыцыйных танцах, што адбудуцца ў дворыку, альбо скіравацца на бясплатную гістарычную інтэлектуальную камандную гульню, што будзе прысвечаную ўгодкам Бітвы пад Оршай.

Праграма «Фэсту вышыванкі»

12:00-17:00 — выстава-кірмаш у дворыку на Савецкай, 3;

12:00-14:00 — выступ-лекцыя пісьменніка ды даследчыка Паўла Севярынца, прысвечаная гарадзенскім святарам, якія адраджалі Беларусь 100 гадоў таму;

14:00-14:30 — прэзентацыя гістарычных мапаў ды коміксаў для дзяцей і дарослых ад мастака Яна Мяльніцкага;

14:30-15:00 — выступ-гутарка з паэтам ды пісьменнікам Славамірам Адамовічам;

15:30-16:00 — выступ лаўрэата «Кніга года» (2016) паэтэссы Насты Кудасавай;

16:00-16:30 — прэзентацыя серыі эксклюзіўных літаратурных нататнікаў да 500-годдзя беларускага кнігадруку ды выступ празаіка Кірыла Стаселькі;

16:30-18:00 — выступ Алеся Дзянісава ды іншых музыкаў;

18:00-20:00 — традыцыйныя беларускія танцы пад жывую музыку ад сацыяльнага праекта «Танцы гарадзенскіх дворыкаў»;

18:00-20:00 — бясплатны паб-квіз «Слава Воршы ўжо ня горша» (Pizza Smile, вул. Перамогі, 47)

Каментары

Цяпер чытаюць

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны2

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускага бізнэсмена, які жыў у Латвіі, асудзілі па справе Гаюна1

Колькі ў табе бульбін? На гэта пытанне цяпер адказваюць на Камароўцы3

Вэнс: Ніводны з амерыканскіх прэзідэнтаў не зрабіў для Украіны больш, чым Трамп6

Пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл» у Ніжагародскай вобласці3

Таямніца аршанскіх падзямелляў: школьнік праваліўся пад зямлю і нечакана адкрыў для навукоўцаў падземны лабірынт3

Да ўзроўню 2021 года: Пентагон абвясціў пра скарачэнне брыгад у Еўропе да трох2

Пуцін сустрэўся з Сі на плошчы Цяньаньмэнь6

Чаму мужчыны высыпаюцца, а жанчыны не высыпаюцца за той жа час?1

Што з 23‑гадовым добраахвотнікам і былым палітвязнем Ціханам Клюкачом? Вось што вядома на гэты момант2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны2

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць