Афіша33

Зміцер Вайцюшкевіч адсвяткуе 25 гадоў на сцэне

2 лістапада ў вялікай зале КЗ «Мінск» адбудзецца вялікі сольны канцэрт Змітра Вайцюшкевіча «25 гадоў на сцэне». У святочнай імпрэзе возьме ўдзел гурт WZ-Orkiestra, а таксама адмысловыя запрошаныя госці, імёны якіх будуць абвешчаны пазней.

Фота: Таццяна Менская

Зміцер Вайцюшкевіч — спявак і музыка, кампазітар і прадзюсар, уладальнік шматлікіх узнагарод і ганаровых званняў. Сваю кар’еру ён пачынаў у фолк-гурце «Палац» (1992—1998), потым разам з Веранікай Кругловай стаў адным з галоўных сімвалаў Kriwi (1997—2001).

На пачатку 2000-х Вайцюшкевіч распачаў паспяховую сольную кар’еру, у межах якой ён прайшоў шлях ад фолк-апрацовак да сучаснай нацыянальнай песні — не фолкавай па сваёй сутнасці, але беспамылкова беларускай па сваім музычным і лірычным паходжанні. Пра гэта красамоўна сведчаць усім вядомыя «Раскажы мне пра дождж», «Месяц — жоўтая лодка», «Я ішоў да цябе», «Дачакайся, матуля» і шмат іншых.

Зараз на рахунку Змітра больш за 15 альбомаў і канцэртных праграм на вершы вядомых беларускіх паэтаў: Рыгора Барадуліна, Алеся Камоцкага, Уладзіміра Някляева, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Караткевіча, Адама Русака і іншых. Шмат хто нават жартуе, што для прапаганды беларускай паэзіі Вайцюшкевіч зрабіў больш, чым Міністэрства культуры.

— Плануем вялікі канцэрт са святочным настроем і добрымі песнямі. Гэта будзе падарожжа праз розныя часы, гурты і праграмы. Прагучаць песні, якія ведаюць усе. Нават тыя, якія я ўжо даўно не выконваў, — каментуе Зміцер Вайцюшкевіч.

2 лістапада — КЗ «Мінск» — 19:00

Квіткі: ад 20 да 28 рублёў

Продаж: касы і сайт Kvitki.by, каса КЗ «Мінск»

Інфалінія: (033) 661 14 32

Каментары3

Цяпер чытаюць

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду7

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін сустрэўся з Сі на плошчы Цяньаньмэнь6

Чаму мужчыны высыпаюцца, а жанчыны не высыпаюцца за той жа час?1

Што з 23‑гадовым добраахвотнікам і былым палітвязнем Ціханам Клюкачом? Вось што вядома на гэты момант2

Вялікабрытанія дазволіла імпарт дызельнага і авіяцыйнага паліва з расійскай нафты

У Беларусі створаць турыстычны сімвал краіны6

Спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан пагаліўся налыса, бо яўка на выбарах склала менш за 5000 чалавек20

«Ужо і па Еўропе небяспечна падарожнічаць». Беларуска, якую затрымалі ў Італіі па запыце Мінска, вярнулася да сям’і ў Польшчу

У Маскоўскай вобласці пачаўся гіганцкі пажар — дым і полымя відаць за дзясяткі кіламетраў4

Англійскі футбольны клуб дыскваліфікавалі за шпіянаж за супернікамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду7

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць