Навука і тэхналогіі2626

Як працуе мікрахвалевая печ і чаму ўсе думаюць, што ў СССР яны былі забароненыя

У інтэрнэце даволі часта можна сустрэць міф пра тое, што мікрахвалевыя печы нібыта былі забароненыя ў СССР у 70-х гадах. Кажуць нават, што справа не ў боязі ўсяго заходняга, а ў тым, што савецкія навукоўцы валодалі ўнікальнымі данымі, паводле якіх мікрахвалевыя печы шкодзяць здароўю, выклікаючы розныя віды раку. Цяжка выявіць прычыны ўзнікнення такога міфа, аднак чарговы такі артыкул, у якім бязлітасна дэманізуецца мікрахвалевая печ, падштурхнуў нас зрабіць артыкул пра гісторыю вытворчасці мікрахвалёвак у СССР і ўвогуле гісторыю іх вынаходніцтва.

Усё пачалося ў ЗША у далёкім 1945 годзе. Інжынер кампаніі Raytheon, якая спецыялізавалася на вытворчасці ваеннай тэхнікі, Персі Спенсер даследаваў сканструяваны ім выпраменьвальнік звышчастотных мікрахваляў, якія прызначаліся для радара супрацьпаветранай абароны. Пасля некаторага перыяду працы Спенсер вырашыў падсілкавацца шакаладнай цукеркай, што была ў ягонай кішэні. Нечакана навуковец заўважыў, што цукерка нагрэлася і пераўтварылася ў шакаладную пасту. Так пачалася гісторыя развіцця СВЧ-печаў.

Узрушаны Персі Спенсер пачаў дэманстраваць унікальныя ўласцівасці мікрахваляў сваім калегам: ён награваў кукурузныя зярняткі і ператвараў іх у папкорн, а эксперымент з курыным яйкам не атрымаўся — яно выбухнула.

8 кастрычніка 1945 года Персі Спенсер зарэгістраваў патэнт на апарат для прыгатавання ежы пры дапамозе электрамагнітных хваляў. Першыя печы важылі больш за 300 кг, былі вышынёй з чалавека і прызначаліся для выкарыстання ваеннымі ўстановамі.

А праз два гады, калі канструкцыя была ўдасканаленая, кампанія Raytheon пачала прадаваць свае мікрахвалевыя печы ўсім ахвочым па кошце 3000 даляраў.

Персі Спенсер і яго першая мікрахвалёўка

Наступныя паўтара дзесяцігоддзя над удасканаленнем мікрахвалёўкі працавалі спецыялісты японскай фірмы «Шарп». Іх першая серыя СВЧ-печаў з'явілася ў продажы ў 1962 годзе. Гэтая ж фірма у 1966 годзе распрацавала спецыяльную талерку, якая круцілася, каб страва магла разагрэцца раўнамерна з усіх бакоў. У 1979-м «Шарп» увяла мікрапрацэсарную сістэму кіравання, а ў 1999-м вынайшла першую ў свеце печ з выхадам у інтэрнэт.

Першая мікрахвалёўка ад фірмы «Шарп»

Справы ў СССР

Тым часам распрацоўкай мікрахвалевых печаў займаліся і ў Савецкім Саюзе. Ужо ў далёкім 1978 годзе маскоўскі завод «Плутон» распачаў іх серыйную вытворчасць.

Савецкія мікрахвалевыя печы «Электроніка» і «Дняпранка» набылі шырокую папулярнасць сярод прадстаўнікоў наменклатуры. Выкарыстоўваліся таксама і ў рэстаранах.

Адкуль жа з’явіліся чуткі пра тое, што СВЧ-печы былі забароненыя ў СССР? Напэўна, справа ў тым, што выраблялася іх настолькі мала, што ў людзей складалася ўражанне, што іх наогул няма. Ды і каштавалі яны дужа дорага — наўрад ці шараговы савецкі грамадзянін мог дазволіць сабе такую рэч.

Што ўнутры?

Праца СВЧ-печы заснаваная на трох асноўных кампанентах: магнетроне, хваляводзе і трансфарматары.

Магнетрон — гэта вакуумны прыбор, што генеруе высокачастотныя хвалі, якія і з'яўляюцца асновай любой мікрахвалёўкі.

Магнетрон мікрахвалевае печы. Фота: Вікіпедыя

Але для выпрацоўкі мікрахваляў звычайнага напружання 220В недастаткова, таму сілкаванне магнетрона ажыццяўляецца праз трансфарматар.

Для астуджэння магнетрона канструктары дадалі вентылятар, які бесперапынна абдзімае магнетрон паветрам.

Пасля магнетрона хвалі накіроўваюцца ў хвалявод — канал з металічнымі сценкамі, якія адбіваюць выпраменьванне. Потым яны праходзяць праз фільтр з лушчаку і трапляюць ва ўнутраную камеру печы, дзе і ўздзейнічаюць на ежу, награваючы яе.

Сучасная мікрахвалёўка прэміум-сегмента з функцыяй грылю

Каментары26

Цяпер чытаюць

«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам14

«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас сходу лавіны ў Кабардзіна-Балкарыі загінулі супрацоўнікі Расгвардыі, але не спецназаўцы3

Яраслаў Чарнагор павіншаваў беларусаў з гадавінай перамогі пад Оршай2

Наступленне УСУ на Ліманскім кірунку: што вядома пра аперацыю і чаму OSINT-аналітыкі называюць яе прарывам3

Выйшаў на свабоду 18‑гадовы блогер, якога судзілі за махінацыі з грашыма, сабранымі на лячэнне Вані Сцяцэнкі11

Капітан лонданскай футбольнай каманды стаў каралём ва Угандзе

Лісічкі ад 3 рублёў, рыжыкі — ад 8. Дзе выгадней за ўсё купляць грыбы ў Мінску

Рыба-гібрыд здзівіла навукоўцаў: яна ўмее рухацца бокам і назад

У Літве збіраюцца абмежаваць беларусам магчымасць куплі нерухомасці6

Пуцін і Трамп пагаварылі пра вайну ва Украіне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам14

«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць