Французская жандармерыя знайшла шэсць гравюр вядомага мастака Пабла Пікаса, выкрадзеных у пачатку кастрычніка з рэстарана ў вёсцы Мужэн на поўдні Францыі. Кошт твораў ацэньваецца больш як на 100 тысяч еўра. У сувязі з крадзяжом затрымалі сем чалавек, усе яны знаходзяцца пад вартай.

Творы мастацтва зніклі ў ноч з 2 на 3 кастрычніка. Паводле звестак радыёстанцыі Ici, двое зламыснікаў у масках і пальчатках уварваліся ў рэстаран, размешчаны ў цэнтры вёскі, а трэці чакаў іх звонку ў аўтамабілі.
Пошукі выкрадзеных гравюр працягваліся каля месяца. Іх знайшлі 3 лістапада ў дэпартаменце Прыморскія Альпы. Пра знаходку паведаміла французская жандармерыя.
Гэта не першы буйны крадзеж твораў мастацтва ў Францыі за апошні час. 8 верасня з музея П'ера-Агюста Рэнуара на паўднёвым усходзе краіны скралі чатыры карціны агульным коштам каля 9 мільёнаў еўра. Двое невядомых праніклі ў музей на золку і выразалі палотны з рам. Падчас уцёкаў яны кінулі адну з чатырох карцін. Імёны аўтараў выкрадзеных твораў тады не паведамляліся. Пасля дзве скрадзеныя карціны ўдалося знасці.
У Францыі з музея скралі 150‑кілаграмовую вокладку работы Сальвадора Далі
З вілы Рэнуара ў Францыі скралі карцін на 9 мільёнаў еўра. Хто арганізуе гэтыя рабаванні і як
Рабаўнікі сярод белага дня выкралі з музея ў Вене калье з 600 дыяментамі
У Італіі абрабавалі музей з карцінамі генія Адраджэння, якога параўноўвалі з Рафаэлем. Чаму зладзеі спакусіліся менавіта гэтымі творамі?
У Італіі знайшлі скрадзеныя шэдэўры Рэнуара, Сезана і Маціса. Затрыманыя дзевяць грамадзян Малдовы
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары