Афіша1212

Час вяртацца дадому: БІ-2 прадставіць альбом «Гарызонт падзей» у «Мінск-Арэне»

Гэтай восенню гурт БІ-2 прадставіў публіцы свой новы альбом «Гарызонт падзей», да выхаду якога музыканты рыхтавалі прыхільнікаў яшчэ з вясны, прадстаўляючы і анансуючы нечаканыя дуэты і кампазіцыі, а таксама напярэдадні прэзентацыі пласцінкі выпусцілі LIVE з рэпетыцыі новай праграмы, тым самым падводзячы гледачоў да таго, што дзясяты альбом стане важнай падзеяй у творчасці гурта. Выпусцілі — і адразу ж адправіліся ў вялікі тур па гарадах Расіі і, натуральна, прывязуць праграму і ў Беларусь. Канцэртная прэзентацыя альбома ў Мінску пройдзе 31 сакавіка на сцэне «Мінск-Арэны». Квіткі ўжо ў продажы.

Праца над пласцінкай «Гарызонт падзей» вялася апошнія два гады, і, па прызнанні музыкаў, самым складаным у працы аказалася звядзенне альбома, бо музыкі шукалі новае гучанне ў рамках гурта БІ-2. У выніку ў альбом увайшло 11 песень і 5 бонус-трэкаў. Такія песні, як «Лайкі», «Лётчык», «Аліса» і сумесны трэк з расійскім рэперам Аксіміронам «Час вяртацца дадому», ужо знаёмыя гледачам і гучаць у многіх хіт-парадах Расіі і СНД. Дарэчы, Шура і Лёва вырашылі не раскрываць сэнс назвы альбома і песень, пакідаючы прастору для фантазіі слухачоў пласцінкі. Музыкі прызнаюцца, што гэта «пэўная крыжаванка, якую слухачам трэба самім разгадаць і зразумець, што мы туды зашыфравалі».

Увесь альбом можна праслухаць на Яндэкс.Музыка.

Спецыяльна для гастрольнага тура «Гарызонт падзей» распрацавана нестандартная сцэнаграфія, якая выдатна дапаўняецца светлавым і відэашоу. Па прызнанні музыкаў, выступаць на фоне чорнага задніка — сумна і нецікава, таму над кожным шоу музыканты карпатліва працуюць і прадумваюць усе дробязі перформанса.

— У гэты раз была пастаўлена наступная задача: нам хацелася, каб у кожным горадзе, няхай гэта будзе Мінск, Ніжні Ноўгарад, Масква ці Піцер — усе нашы прыхільнікі бачылі адно і тое ж шоу. Незалежна ад памеру пляцоўкі. І разам з нашымі сябрамі, кампаніяй «Imlight», мы прыдумалі ўнікальны экран — паваротны ва ўсіх плоскасцях. За тры месяцы яны стварылі спецыяльныя кранштэйны — такіх няма нідзе ў свеце. Наш экран будзе рухацца ва ўсіх плоскасцях і кірунках, і ў гледача будзе стварацца адчуванне, што ён знаходзіцца ў касмічным караблі ці ўвогуле ў космасе. Відэакантэнт падрыхтаваў рэжысёр Ігар Шмялёў, а дызайн распрацаваў Mishka Luganski. Усе раскрываць не буду — хутка самі ўсё ўбачыце, — пракаментаваў будучыя выступы Шура Бі-2.

Натуральна, на канцэртах тура «Гарызонт падзей» БІ-2 выканаюць і greatest hits, без якіх гурт проста не адпусцяць са сцэны.

Узроставае абмежаванне - 12+

Кошт квіткоў: Фан-зона — 79 руб, танцпол — 59 руб. Сектары — ад 44 да 119 руб.

Даведкі па тэлефонах: +375 29 650 11 33

Квіткі без камісіі на сайце allstars.by, у білетных аператараў, а таксама ў касах горада.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны2

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі ў табе бульбін? На гэта пытанне цяпер адказваюць на Камароўцы3

Вэнс: Ніводны з амерыканскіх прэзідэнтаў не зрабіў для Украіны больш, чым Трамп6

Пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл» у Ніжагародскай вобласці3

Таямніца аршанскіх падзямелляў: школьнік праваліўся пад зямлю і нечакана адкрыў для навукоўцаў падземны лабірынт3

Да ўзроўню 2021 года: Пентагон абвясціў пра скарачэнне брыгад у Еўропе да трох2

Пуцін сустрэўся з Сі на плошчы Цяньаньмэнь6

Чаму мужчыны высыпаюцца, а жанчыны не высыпаюцца за той жа час?1

Што з 23‑гадовым добраахвотнікам і былым палітвязнем Ціханам Клюкачом? Вось што вядома на гэты момант2

Вялікабрытанія дазволіла імпарт дызельнага і авіяцыйнага паліва з расійскай нафты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны2

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць