Афіша33

«Крамбамбуля» ўводзіць свае ордэны і медалі

Гурт (і партызанскі атрад) «Крамбамбуля» прадставіў здымкі ўзнагарод, якія можна будзе атрымаць ад музыкаў 21 снежня ў Prime Hall падчас святочнага канцэрту «Партызаны каляднага лесу». Намінаваць сябе ці блізкага чалавека на ордэн ці медаль можа кожны беларус.

Агулам прадстаўлена пяць узнагарод: «Ордэн Зялёнага дуба», «Ордэн Дзеда Талаша», «Ордэн Міколкі Паравоза», медаль «За Калядны настрой», медаль «За нашу і вашу свабоду». З 2015 года «Крамбамбуля» жыве ў лесе. Натуральна, што там бракуе жалеза, таму ўзнагароды выраблены з дрэва.

— Ідэя ў тым, каб узнагародзіць людзей па выніках года за нейкія простыя чалавечыя дасягненні на асабістым, сямейным ці працоўным узроўні. За тое, пра што не напішуць у СМІ, — каментуе камандзір атраду Лявон Вольскі, які таксама з’яўляецца дызайнерам узнагарод.

Каб намінаваць сябе ці каго іншага на ўзнагароду «Крамбамбулі», дастаткова апублікаваць партрэтнае фота кандыдата ў сацсетках (Facebook, VK, Instagram, Twitter) і разам з ім пераканаўчую гісторыю дасягненняў у гэтым годзе, абавязкова дадаўшы хэштэг #krambambula2112, каб можна было адсачыць і сабраць усіх намінантаў.

Апошні дзень высоўвання кандыдатаў — 17 снежня. Пяць пераможцаў вызначаць удзельнікі гурта. Кожны атрымае па два запрашальнікі на канцэрт і будзе ўрачыста ўганараваны першымі ордэнамі і медалямі ад гурта «Крамбамбуля» на сцэне.

21 снежня ў межах праграмы «Партызаны каляднага лесу» гледачоў чакаюць найлепшыя песні «Крамбамбулі», канцэптуальнае сцэнічнае шоу і кілатоны навагодняга настрою. Квіткі можна набыць на сайце і ў касах Kvitki.by, а таксама на сайце Primehall.by і ў касах клуба. Кошт квіткоў: танцпляц — 40 руб., сядзячыя — ад 42 руб. Ёсць варыянты для групавых замоваў. Інфалінія: +375 (33) 661-14-32.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Усе навіны →
Усе навіны

Медсястру з РНПЦ траўматалогіі і артапедыі асудзілі па двух палітычных артыкулах

Віцебскую прарасійскую актывістку Эльвіру Мірсалімаву выклікалі ў міліцыю3

Статкевіч: Ядзерная трэніроўка ў Беларусі — гэта пагроза, найперш, Еўропе4

Расія пачала ядзерныя вучэнні12

Севярынец: Улетку 2020 года топам у стукачоў было стаўленне да Пуціна2

Андрэй Пачобут выступіць у Еўрапарламенце1

«Планую, што змагу папрацаваць 25 гадоў». Беларуска атрымае дыплом доктара ў 47 гадоў5

У гульца «Арсенала» проста на футбольным полі зляцелі майткі ФОТАФАКТ6

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць