Грамадства66

Як прайшлі першыя заняткі з новаспечанымі студэнтамі Акадэміі фудхантараў А-Fest ФОТЫ

Паспрабаваць шэсць страў — ад шаўрмы са свінінай да мафіна з арэхамі — у спалучэнні з рознымі гатункамі піва, даведацца ўсё пра сакрэтную навуку зіталогію і пагутарыць з 5 топ-блогерамі пра тое, як сабраць тысячы лайкаў і хайпануць у сетцы. У музеі «Аліварыя» прайшлі першыя заняткі Акадэміі фудхантараў A-Fest.

Новаспечаныя студэнты першай Акадэміі фудхантараў A-Fest прыбылі ў музей «Аліварыя» разам з вядомымі беларускімі блогерамі і «рэктарам» акадэміі — Koko.by. Падчас знаёмства высветлілася, што стаць фудхантарам хочуць беларусы абсалютна розных прафесій: праграмісты, пранкеры, нават супрацоўнік міністэрства фінансаў.

Замест сумных лекцый і канспектаў, студэнты практыкаваліся ў засваенні зіталогіі — навукі пра піва і асаблівасці яго вырабу. Акрамя традыцыйных закусак, юным фудхантарам прапаноўвалі затэсціць з півам сінія і фіялетавыя міні-бургеры, агароднінныя палачкі са сметанковым дыпам і іншыя незвычайныя стравы. У выніку дэгустацыі студэнты склалі сваю ўласную піўную карту, якую ацэньваў Koko.by: якая страва з якім гатункам піва спалучаецца.

«Вулічная ежа заўсёды застаецца важным складнікам фестывалю A-Fest. Сёння мы раскрыем смак першых стрытфуд-сэтаў у спалучэнні з нашым півам для тых шчасліўчыкаў, якія сталі першымі слухачамі Акадэміі фудхантараў, — распавядае Вольга Каўрыгіна, менеджар па карпаратыўных камунікацыях піваварнай кампаніі «Аліварыя». — Студэнты будуць мець магчымасць не толькі дэгуставаць, але і адточваць навыкі ў напісанні аглядаў і стварэнні фуд-фатаграфій, тым самым распавядаючы пра тыя стравы і напоі, якія варта абавязкова паспрабаваць на галоўным бясплатным оўпэн-эйры лета».

Прасоўванне свайго асабістага брэнда — важны складнік навучання прафесіі «паляўнічага на ежу». Пасля кожнай дэгустацыйнай часткі студэнты акадэміі размаўлялі з пяццю топавымі блогерамі, якія расказвалі пра свае самыя паспяховыя праекты і пасты ў сацыяльных сетках. Фудблогер Аляксандр Віторскі распавёў, як зрабіць так, каб агляд убачылі тысячы. А эксперт па асабістым брэндзінгу Наталля Берташ — што давер вымяраецца не толькі лайкамі.

Пасля першых практычных заняткаў студэнты адправіліся выконваць хатняе заданне — рабіць агляды на стрыт-сэты Food-A-Festa, які пачаўся ў 20 кавярнях і рэстаранах Мінска ў гэты панядзелак. Галоўны выпускны экзамен чакае фудхантараў на пляцоўцы A-Fest, які пройдзе 11 жніўня ў Лошыцкім парку. Тут ім трэба будзе ацаніць самыя разнастайныя стравы і напоі.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч37

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

Дуліна — Калеснікавай: Ратаваць трэба ўвесь народ ад тыраніі, а не толькі палітвязняў37

Рыжанкоў: ЕС ужо загуляўся з гэтымі санкцыямі9

Дзяўчыне захацелася ўзяць сабе трайное прозвішча, дзе два — прозвішчы двух мужоў4

Пуцін зноў пайшоў у народ. Журналісты заўважылі тут заканамернасць20

«Будзе няважна, дэмакратычнае кіраванне ў Беларусі ці не». Леў Львоўскі расказаў, чаму маладых беларусаў чакае горкая доля36

Раскрытая маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі13

Зяленскі: Пуцін не гатовы спыніць гэтую вайну — ён рыхтуецца да мабілізацыі9

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў8

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч37

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць