Грамадства1717

«Не будзем звяртаць увагу на лімітрофаў». Юрась Зянковіч запусціў уласнае медыя, не ведаючы, што гэтаксама называецца сайт пазнякоўцаў

Зянковіч адмаўляецца пераймяноўвацца: «Тым, хто чытае наш канал, Зянон абсалютна нецікавы».

Юрась Зянковіч злева. Фота: Белсат. Зянон Пазняк справа

Былы палітвязень Юрась Зянковіч абвясціў аб стварэнні медыя Varta, арыентаванага на беларусаў ЗША.

«Жывеш у Амерыцы, сочыш за Беларуссю, але не хочаш штодня перакопваць дзясяткі сайтаў і каналаў? Кожную раніцу тут будзе кароткі агляд галоўных падзей у ЗША, Беларусі і свеце. Не проста спіс навінаў, а тлумачэнне: што адбылося, чаму гэта важна і як гэта можа закрануць беларуса ў Амерыцы.

Што праўда, каментатары адразу ж патлумачылі яму, што існуе амаль аднайменнае медыя — Warta.media. Яго ў 2025 годзе запусцілі пазнякоўцы. Рэсурс працуе пад слоганам «Беларускае нацыянальнае медыя». Па падліках Similarweb.com, у чэрвені 2026 года на сайт заходзіла менш за 50 карыстальнікаў на дзень. 

Зянковіч пра ўсё гэта не ведаў, але не бачыць бяды. Ён пачытаў пазнякоўскую «Варту» і вынес строгі прысуд:

«Па-першае, мы нічога не парушаем, бо працуем у ЗША, а не ў Польшчы. Па-другое, няпоўныя 500 пастоў за тры гады — ахранець сабе якое СМІ! Гэта больш падобнае на аўтарскую калонку, чым «нацыянальнае медыя». Мы за месяц, думаю, больш напішам.

Так што не будзем звяртаць увагу на лімітрофаў. У нас з Z! нават чытацкія аўдыторыі розныя: тым, хто чытае наш канал, Зянон абсалютна нецікавы. І наадварот. Мне асабіста нашае мота «Варта чытаць «Варту» вельмі падабаецца, і мяняць мы нічога не будзем».

Каментары17

  • Тру
    27.07.2026
    Навучыцеся гугліць ці хаця б юзаць Ші перад тым, як прызначаць назвы сваім каналам. Колькі б не было падпісоты ў зянонаўцаў, канал ужо існуе і вы стварылі нязручнасць пры пошуке. Калі вам словаў бракуе, каб абраць унікальную назву, ну прайдзіце курс “мова нанова”.
  • ЛікБэз
    27.07.2026
    Адразу бачна разуменне працы Нацыянальнага СМІ Пазняка філёлягамі. Як можна вымяраць нейкім Similarweb'ам аўдыторыю самага вялікага СМІ Беларусі, якое распаўсюджваецца ЎЛЁТКАМІ?!
  • Ой-вой
    27.07.2026
    Пагугліў і першае што апынулася, як ён у Маскве з Фядутай на камеру натужна абмяркоўвае захоп улады ў Беларусі. Медыйны геній, не інакш.

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць