У ЗША пад пагрозу дэпартацыі могуць трапіць каля трох тысяч беларусаў
Беларускія арганізацыі ў Амерыцы б’юць трывогу, піша «Белсат».

Кіраўнік ініцыятывы «ByAction» Яўген Ждановіч сцвярджае, што сітуацыя істотна змянілася з вяртаннем Трампа ў Белы дом. З 2025 года справы мігрантаў з Беларусі ў ЗША яшчэ пагоршыліся, ўжо пасля зменаў непасрэдна ў самой адміністрацыі Трампа.
Арганізацыя «ByAction», карыстаючыся адкрытымі данымі, адзначае, што з 3 мільёнаў заведзеных спраў аб прытулку 3162 тычацца беларусаў, якія цяпер знаходзяцца ў зоне асаблівай рызыкі.
Гаворка ідзе найперш пра тых, хто заехаў на тэрыторыю ЗША праз Мексіку і не меў адпаведнай візы. Ждановіч сцвярджае, што такі ўчынак не з’яўляецца крымінальным ці грубым парушэннем амерыканскіх законаў. Любы чалавек мае права на мяжы ці ўжо на тэрыторыі ЗША папрасіць прытулку праз палітычны, рэлігійны ці іншы пераслед. Вялікая частка беларусаў, якім цяпер пагражае арышт і дэпартацыя, заехалі ў краіну якраз праз мексіканскую мяжу.
«Нават на мяжы можна скарыстацца гуманітарным «паролем» і атрымаць часовы дазвол на ўезд у краіну з гуманітарных прычын. Нават пераплыўшы раку ці праціснуўшыся праз горы ці пустыню, можна скарыстацца USCIS і папрасіць прытулку, заявіўшы, што ўцякаеш ад помсты картэля, ураду ці Лукашэнкі», — кажа Яўген Ждановіч.
У ініцыятыве «ByAction» адзначаюць, што з пачатку 2025 года было затрымана як мінімум 127 грамадзянаў Беларусі — 107 мужчын і 20 жанчын. На момант складання апошняй справаздачы аб справах беларускіх мігрантаў пад вартай заставаліся 64 чалавекі, 8 былі дэпартаваныя і 9 пагадзіліся на добраахвотны выезд з тэрыторыі ЗША.
Людзей масава арыштоўваюць і змяшчаюць у цэнтры ізаляцыі яшчэ да разбору ў справе прытулку для іх. Нават калі чалавек не мае парушэнняў і крымінальнай гісторыі і не становіць ніякай небяспекі для грамадства.
Яўген Ждановіч адзначае, што ўжо з ліпеня 2025 года назіраецца рэзкае падзенне адсотка станоўчых рашэнняў аб прытулку для беларусаў. У маі 2026‑га быў зафіксаваны рэкордна нізкі паказнік — ажно 76 % спраў скончыліся адмовай, адпаведна, толькі 24 % былі задаволеныя. Хоць у траўні 2025 года ў 73 % выпадкаў прымаліся станоўчыя рашэнні.
Нарэшце, яшчэ адна праблема — тая, што мноства беларусаў, якія пераехалі ў ЗША ў пошуках прытулку, маюць пратэрмінаваныя пашпарты і, адпаведна, не могуць самастойна пакінуць тэрыторыю краіны.
Аднак з’явілася інфармацыя, што амерыканскія міграцыйныя службы пачалі дэпартаваць беларусаў у трэція краіны, не заўжды бяспечныя. Да прыкладу, іміграцыйны суд Каліфорніі пастанавіў выслаць двух грамадзянаў Беларусі ажно ў Беліз.
Утрыманне пад вартай можа працягвацца да 2,5 года, але ў сярэднім выходзіць 10 месяцаў. Кошт працы адваката і пісання скаргаў за такі перыяд можа скласці ад $ 10 тыс. да $ 40 тыс. Ён адзначае, што юрыдычная дапамога з вядзеннем справы і складаннем скаргаў у Амерыцы вельмі дарагая.
Прычынаю такога доўгага зняволення актывіст Глеб Івашкевіч называе слабую падрыхтаванасць міграцыйнай справы і дакументаў беларусаў. Ён кажа, што людзі звыклі да старых лагодных часоў, а цяпер ад іх патрабуюць значна больш абгрунтаванняў і доказаў. Сярод іншага, знізіўся давер да людзей, якія выехалі з Польшчы і заехалі ў ЗША праз Мексіку.
Цяпер чытаюць
«Надзея Сцяпанаўна». Мікіта Найдзёнаў апублікаваў паэму, якая нарадзілася ў Жодзінскай турме. Такога паэтычнага эпасу ў беларускай паэзіі ХХІ стагоддзя яшчэ не было
Каментары
всё правильно, Трамп "чистит" Америку.... Такова сейчас политика правительства. В США нет ни Шенгена ни Дублина-3. Если чел нужен стране оставят, нет назад, откуда прилетел или в Габон или Гондурас. У этих стран нет соглашения с лукой об экстрадиции.