Грамадства3838

«Калі ён біў унучку, я ішла ў ванну, каб не чуць». Ці падазравала цешча «бацюшкі са свастыкай» пра сэксуальны гвалт?

Грамадства абмяркоўвае бесчалавечную гісторыю сям'і «бацюшкі са свастыкай» Канстанціна Бурыкіна. 

«Бацюшка са свастыкай» Канстанцін Бурыкін

«Наша Ніва» публікавала расповед ягонай дачкі, Аляксандры, якая заяўляе аб фізічных, маральных і сэксуальных здзеках з боку бацькі.

Чытайце таксама: «Расказала толькі маме, на яе магіле»: споведзь дачкі «бацюшкі са свастыкай»

Многім такі расказ здаецца фантастычным — гэта немагчыма ў нармальным грамадстве. 

«Наша Ніва» пагаварыла з бабуляй Аляксандры, спадарыняй Тамарай. Яна — маці першай жонкі Бурыкіна. Пасля смерці дачкі ў 2009 годзе жанчына прыняла манашаскі пострыг. 

— Ці можаце вы пацвердзіць, што Бурыкін здзекаваўся з вашай дачкі Алены і ўнучкі Аляксандры? 

— Былі сітуацыі, калі рабілася невыносна, і яна прыязджала да мяне. Ён яе запалохваў па-рознаму: што пазбавіць мацярынства, выставіць яе алкагалічкай, што яна не будзе бачыць Сашу…

Яна тады да мяне прыязджала, але ўрэшце яны неяк мірыліся, ягоныя бацькі пераконвалі яе, што Косця такі няшчасны без яе, любіць яе. Магчыма, яны думалі, што без жанчыны побач будзе зусім гамон, я так лічу цяпер. А як ён яе абражаў… Яна не заслугоўвала такіх словаў, якімі ён яе называў!

Я бачыла, як яна ад мяне хавала пад пудрай сінякі, замазвала. Я ў яе пыталася: «Што гэта з табой?» — «Біў» — «Як гэта?» — «Так гэта. І кулакамі, і нагамі».

Да Сашы ён з самага нараджэння жорстка ставіўся: толькі забралі яе з бальніцы, на гэтае дзіцё ўжо кепскім словам казаў. А потым біў… Я ж не бачыла ўсяго, ён мне забараніў прыязджаць да іх, калі мы пасварыліся ў рэанімацыі ў дачкі [у Алены падчас знаходжання ў Чэхіі здарыўся інсульт, рэабілітацыю яны праходзіла ў Беларусі — «НН»]. Ён тады Леначку забраў да сябе ў кватэру і ўсё, не пускаў мяне туды. Некалькі разоў я прарвалася. Хацеў дабіць яе так, каб мае вочы не бачылі. Што там было, што было…

Калі ён мяне пусціў, я да дачкі падышла — яна заплакала. Я ж яе не бачыла так доўга! Я кажу, Леначка, што ж ты плачаш? Я не забыла цябе, не кінула. А ў дзяцей я потым спыталася, ці не казаў бацька такога, што ад яе ўласная маці адраклася? А тыя галавой ківаюць — казаў. Маёй паралізаванай дачцы сказаў, што мама ад яе адраклася, а мяне не пускаў!

Калі дачка памерла, то дзяцей я бачыла рэдка, калі ён дазваляў прыязджаць. Неяк Саша нагнулася, я бачу на спіне — палосы чорна-чырвоныя. А што ж гэта? «Біў», — кажа. Чым біў? «Дротам». Некалькі разоў я такое бачыла. А яшчэ пры жывой Леначцы, калі ён тую Сашу, першынца, пачынаў біць, то мы яе абаранялі, ён нас сілай выпхне з пакою, замкнецца і лупіць. Я тады ў ванну ішла і сама вушы закрывала, каб не чуць гэтага. 

— Чаму вы ў гэта не ўмяшаліся? Чаму не забралі дачку, а ўжо потым — чаму не паведамілі ў міліцыю? 

— Я не ўлазіла.

Калі дачка была жывая, яна казала, каб я толькі нікому гэта не выдала, як яны жывуць, каб старэйшыя браты не даведаліся. Казала, што тады ні яны, ні я не ўбачым ні яе, ні дзяцей. Ды і як ты ўлезеш? Гэта ж іншая сям'я, я не ведаю… Ну і ён жа святар, хаця цяпер я яго так не назаву. Неяк не ведаю.

Было няёмка выносіць, святар жа так не можа.

Увогуле, я так разумею, што перад самай смерцю Алены яны былі ўжо на мяжы разводу. І тая паездка ў Італію была апошняй спробай выратаваць сям'ю, але па дарозе здарыўся той інсульт. 

— А сэксуальны гвалт? Ці здагадваліся вы пра тое? 

— Як тут сказаць… Калі я прыязджала, Саша мне перыядычна жалілася, што яе жыццё — пекла. «Б'е, прыніжае, але больш я табе нічога не скажу». Пасля гэтых словаў мяне перадзёрнула, канечне. Навяло на пэўныя думкі. Але я прыкідвала, ну няўжо ён дайшоў да такога ўжо? Мне страшна было падумаць пра такое, я ўсё ж лічыла, што яна нешта іншае мне не расказвае. А ўжо потым, калі мне гэта стала вядома [пра сэксуальны гвалт спадарыня Тамара даведалася ад міліцыі — НН], то я ўжо пачала супастаўляць, успамінаць. Неяк, калі я была ў іх, нават казаў такое нешта накшталт «як я Сашу люблю, яна нават пахне як Лена». 

Гэта жах. Я думаю, што Саша такога не будзе выдумляць. Усё ж пра гэта нават падумаць страшна, а каб узяць і сказаць…

Цяпер мы з ёй часцей бачымся, яна мне ўжо ўсё расказала.

Цяпер у мяне надзея толькі на Бога. Кожны павінен адказаць за свае грахі, а гэты не толькі тут адкажа, але і на небе. 

Чытайце. Прэс-сакратар БПЦ патлумачыў, чаму «бацюшка са свастыкай» усё яшчэ лічыцца святаром

Каментары38

Цяпер чытаюць

Стала вядома, колькі ў 2024-м зарабілі на перапродажы БелАЗаў у Расію кампаніі, звязаныя з сынамі Лукашэнкі4

Стала вядома, колькі ў 2024-м зарабілі на перапродажы БелАЗаў у Расію кампаніі, звязаныя з сынамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выказала спачуванні з прычыны смерці Папы Францішка1

Памёр Папа Францішак14

«Цяпер я бачыў усё». На Гомельшчыне ездзіў аўтамабіль са званамі. У гледачоў узнікла пытанне да ДАІ7

Над шматпавярховікамі ў Гродне з'явіліся адмысловыя паветраныя змеі, якія палохаюць птушак

Пентагон абвергнуў інфармацыю, што Хэгсэт падзяліўся сакрэтнымі звесткамі ў чаце з жонкай

«Жонка гатуе сабе, я — сабе». Пары расказалі, як дзеляць бюджэт 50 на 5016

16-гадовая ўкраінская гімнастка адмовілася ад сумеснага фота з беларускай і расіянкай8

Чарговы скандал вакол кіраўніка Пентагона: Хэгсэт абмяркоўваў удары па Емене ў прыватным чаце з жонкай і братам6

ЗША прапанавалі Кіеву прызнаць Крым расійскім і адмовіцца ад уступлення ў НАТА — WSJ24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, колькі ў 2024-м зарабілі на перапродажы БелАЗаў у Расію кампаніі, звязаныя з сынамі Лукашэнкі4

Стала вядома, колькі ў 2024-м зарабілі на перапродажы БелАЗаў у Расію кампаніі, звязаныя з сынамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць