Грамадства1212

Макей: Не трэба прысвойваць Манюшку, Міцкевіча, Каліноўскага камусьці аднаму. Яны нашы, агульныя

Значныя гістарычныя постаці — гэта агульная культурная спадчына, іх нельга дзяліць паміж краінамі. Такое меркаванне выказаў міністр замежных спраў, старшыня Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА Уладзімір Макей на мерапрыемстве з нагоды 200-годдзя з дня нараджэння Станіслава Манюшкі, перадае карэспандэнт БелТА.

Мерапрыемства арганізавана МЗС сумесна з Нацыянальным гістарычным музеем. У будынку міністэрства адкрылася выстава «Станіслаў Манюшка. Падарожжа ў ХІХ стагоддзе», падрыхтаваная Музеем гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, быў прэзентаваны віртуальны праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі «Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны», выступілі студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Паводле слоў міністра, у Беларусі ёсць нямала прыкладаў асоб, якія належаць да гістарычнай спадчыны розных краін. Гэта Адам Міцкевіч, Тадэвуш Касцюшка.

«Яны належаць не толькі нашай гісторыі. Ім даводзілася жыць на розных тэрыторыях, у розных дзяржавах. Яны належаць нашай агульнай спадчыне, суседнім народам. І не трэба дзяліць, прысвойваць і Станіслава Манюшку, і Адама Міцкевіча, і Кастуся Каліноўскага камусьці аднаму. Яны нашы, агульныя, належаць усім нашым краінам», — падкрэсліў міністр.

У сваю чаргу часовы павераны ў справах Рэспублікі Польшча ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі лічыць, што, адзначаючы разам юбілей Манюшкі, дзве краіны прадэманстравалі ўменне «прыгожа аб'ядноўвацца». «Дазвольце падзякаваць за тое, што мы ўмеем дзяліцца Манюшкам у найлепшым разуменні гэтага слова, бо кожная з нашых краін лічыць яго ў пэўнай ступені сваім. Гэта не ўсім падабаецца, але, улічваючы біяграфію вялікага кампазітара, у нас няма іншага выхаду», — адзначыў павераны.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць