Улада1212

Лукашэнка пра сітуацыю ў Віцебску: 3—4 дні таму 280 пнеўманій дадавалася за суткі

Фота Міністэрства аховы здароўя

Пра гэта распавёў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы ў панядзелак з дакладам старшыню Савета Рэспублікі Наталлю Качанаву, кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігара Сергяенку і міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка. Сюжэт паказала СТБ.

— Дактары і Міністэрства аховы здароўя яшчэ раней мне з вопыту сказалі і далажылі пра тое, што на спадзе ВРВІ даюць хвост пнеўманій. Гэта значыць пнеўманіі падчас падзення ВРВІ заўсёды павялічваліся. Я гэта бачу па графіку, у тым ліку ў гэтым годзе. Пнеўманіі павялічваліся, але, што паказальна, апошнія тры дні: вось я па Віцебску беднага гэтага Шарснёва кожную раніцу дапытваю, ён ужо, напэўна, не спіць начамі, у яго 3-4 дні таму дадавалася пнеўманій — 280 нават было за суткі. Зараз у 2,5 разу знізілася. І ўжо вось трэція суткі ў яго трымаюцца ўнізе. І гэта наша паўночная Віцебская вобласць.

Лукашэнка дадаў, што добрая тэндэнцыя назіраецца і ў Мінску.

— Гэта значыць зніжаецца вось гэтых пнеўмахворых людзей кожныя суткі. Гэты хвост, як медыкі кажуць, яго бы хутчэй адсекчы нам, і ў нас гэта ёсць зніжэнне. Але супакойвацца нельга (я пра пнеўманіі кажу). Бо бачыце, надвор'е якое стаіць — то холадна, то ветрана, то тое, то гэта, дзесьці падстыў, асабліва старыя: застудзіліся, і можа адбыцца ўсплёск. Вось нам нельга дапусціць, — падкрэсліў ён.

Раней міністр Уладзімір Каранік заявіў, што ў Віцебску па стане на 11 красавіка шпіталізавалі каля 1000 чалавек з пнеўманіямі. І што пікавай колькасцю людзей з пнеўманіямі ў мінулым годзе было каля 600.

Пнеўманія — характэрная прыкмета ўскладнення каранавіруснай інфекцыі.

Да ўчора Аляксандр Лукашэнка і кіраўнікі медслужбы публічна адмаўлялі наяўнасць экстрэмальна высокай колькасці захворванняў на пнеўманіі ў краіне. Лічба 280 для Віцебшчыны ў разы перавышае звычайны для гэтага сезону ўзровень.

Каментары12

Цяпер чытаюць

«Альбо страта годнасці, альбо рызыка страты ключавога партнёра». Зяленскі выступіў з драматычным зваротам да ўкраінскага народа84

«Альбо страта годнасці, альбо рызыка страты ключавога партнёра». Зяленскі выступіў з драматычным зваротам да ўкраінскага народа

Усе навіны →
Усе навіны

Што цяпер знаходзіцца на месцы клінікі «Новы зрок» у Мінску?4

Вызначылася пераможца конкурсу «Міс Сусвет — 2025»5

Былую супрацоўніцу Кангрэса ЗША абвінавацілі ў інсцэніроўцы нападу на саму сябе. Яна казала, што на жываце напісалі «шлюха Трампа»2

ЗША патрабуюць ад Украіны пагадзіцца на мірны план Уіткафа-Дзмітрыева да 27 лістапада4

«Былі сталінкі, хрушчоўкі, а цяпер будуць сямашкі». У цэнтры Гродна сабраліся рэстаўраваць Дом быту — праект не ўсе ацанілі20

Навукоўцы выявілі, што валоданне некалькімі мовамі запавольвае біялагічнае старэнне15

Ідэолагі расказваюць народу жахі пра інтэрнэт і перасцерагаюць ад выкарыстання ChatGPT15

«Гэта што за вірус?» Прыхільніцы Лукашэнкі не спадабаліся надпісы на дзіцячай пляцоўцы8

Зяленскі заявіў пра гатоўнасць працаваць над мірным планам Трампа31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Альбо страта годнасці, альбо рызыка страты ключавога партнёра». Зяленскі выступіў з драматычным зваротам да ўкраінскага народа84

«Альбо страта годнасці, альбо рызыка страты ключавога партнёра». Зяленскі выступіў з драматычным зваротам да ўкраінскага народа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць