Грамадства

«Канстытуцыйны дыялог»: Кастусёва з Чэрачнем запрасілі ў Савет Рэспублікі паслухаць даклады студэнтаў 2-га курса 

У панядзелак у Савеце Рэспублікі пад выглядам «дыялогавай пляцоўкі» адбылося мерапрыемства з заяўленай тэмай «Канстытуцыйная рэформа і партыйнае будаўніцтва».

Мяркуючы з праграмы, якая ёсць у «Нашай Нівы», цэнтральнай падзеяй «дыялогавай пляцоўкі» сталі… тэматычныя выступленні другакурснікаў юрфака БДУ, актывістаў «Моладзевага сектару пры Рэспубліканскім саюзе юрыстаў». 

Тры такія дакладчыкі выступілі перад аўдыторыяй пасля вітальнага слова Сяргея Сіўца — старшыні камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў. 

Даклады заслухалі лідар партыі БНФ Рыгор Кастусёў, старшыня партыі БСДГ Сяргей Чэрачань, ягоны памочнік на выбарах Вадзім Мажэйка, а таксама рознага роду профільныя эксперты: прафесар кафедры экалагічнага і аграрнага права Сяргей Балашэнка, старшыні ўсемагчымых «камісій» «моладзевага парламента», памочнікі членаў Савета Рэспублікі. 

Пасля «выступлення іншых удзельнікаў», якіх не палічылі патрэбным нават прапісаць асобна, зноў з заключным словам выступіў Сівец. 

«Наша Ніва» звярнулася да кіраўніка БНФ Рыгора Кастусёва з просьбай патлумачыць, у чым сэнс ягонага ўдзелу ў падобных мерапрыемствах. 

«Вядома, выступленні студэнтаў былі дзіцячыя, яны зачыталі рэфераты аб зменах у Канстытуцыю, не памятаю ўсе прапановы, але нехта лічыць што трэба асобна прапісаць правы людзей з абмежаванымі магчымасцямі», — тлумачыць Кастусёў. 

Свой прыход Кастусёў патлумачыў асабістым запрашэннем ад Сіўца і патрэбай даносіць пазіцыю да любых людзей з сістэмы. 

«Пасля выступлення студэнтаў мы перайшлі да нейкіх рэальных прапановаў і абмеркавання праблем. Я зазначыў, што гэты «Усебеларускі народны сход» — нелегітымны, туды нікога не абіраюць, туды прызначаюць. Дзеючая Канстытуцыя не выконваецца, нідзе не прапісана, што сілавыя структуры могуць ужываць гвалт да дэманстрантаў, партыя БНФ пад пагрозай ліквідацыі, на нашага сябра заведзена крымінальная справа і гэтак далей», — сказаў Кастусёў, рэзюмаваўшы, што можна было і не хадзіць, але ён вырашыў схадзіць. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос26

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі афіцэр застрэліў на фронце ва Украіне двух сваіх жа вайскоўцаў5

«Не ўлез нават у тачку». Пад Гроднам вырасцілі гіганцкі кабачок ФОТЫ

Ціханоўская правяла перамовы з прэзідэнтам Румыніі3

Навукоўцы ўпершыню знайшлі кроў дыназаўра ў скамянелых парэштках

Следам за 7 тонамі радыеактыўных лісічак з Беларусі ў Літву не пусцілі і 20 тон радыеактыўных чарніц11

Сукупнае багацце дзясяткі галоўных мільярдэраў свету за месяц зменшылася амаль на 300 мільярдаў даляраў3

Кітай упершыню пацвердзіў падрыхтоўку сустрэчы Сі, Трампа і Пуціна

Ціханоўская пра ліст часткі былых палітвязняў: Такія адкрытыя лісты трэба пісаць Лукашэнку37

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна50

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос26

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць