Грамадства

Макей: Няма прычын для ўвагі да Беларусі па правах чалавека, а беларускія гарады — адны з самых бяспечных у свеце

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, выступаючы на 46-й сесіі Рады ААН па правах чалавека, піша Tut.by.

Кіраўнік МЗС адзначыў, што сёння правы чалавека сталі ўлюбёнай падставай «так званых спелых дэмакратый» для адвольных абвінавачванняў у адрас тых дзяржаў, якія выконваюць абавязацельствы ў сферы правоў чалавека, строга прытрымліваючыся міжнародных дамоваў, а не іх тэндэнцыйных тлумачэнняў. Робіцца гэта, на думку Макея, у мэтах палітычнай дыскрэдытацыі ўлады ў гэтых дзяржавах, што не ўпісваюцца ў заходнюю карціну свету, і ў мэтах ліквідацыі гэтай улады любой цаной.

— Я ўпэўнена кажу пра гэта па той простай прычыне, што горача любімая цацка заходніх краін у выглядзе эканамічных санкцый актыўна выкарыстоўваецца імі для ціску на іншыя суверэнныя дзяржавы, абсалютна не сумяшчальная з клопатам аб правах чалавека, аб самім чалавеку. Такая тактыка ўяўляе сабой абуральнае парушэнне дэкларацыі прынцыпаў міжнароднага права, заснаванай у 1970 годзе, у якой абвешчана, што ніводная дзяржава не можа ні прымяняць, ні заахвочваць прымянення аднабаковых эканамічных, палітычных мер або мер іншага характару з мэтай падпарадкавання сабе іншай дзяржавы ў ажыццяўленні ёю сваіх суверэнных правоў, — заявіў Уладзімір Макей.

Кіраўнік МЗС чарговы раз падкрэсліў, што беларускія ўлады ніколі не сцвярджалі, што Беларусь ідэальная краіна, але яны катэгарычна не згодныя з суб'ектыўнымі абвінавачваннямі ў парушэннях правоў чалавека, якія гучаць на адрас беларускіх уладаў у Радзе ААН па правах чалавека з боку шэрагу яго членаў.

— Няма прычын для эксклюзіўнай увагі да Беларусі па тэме правоў чалавека, акрамя як выключна з мэтай палітычнага ціску на законны ўрад. Ніводная краіна ў Еўропе не падвяргаецца такому моцнаму ціску з боку заходніх краін, як Беларусь.

Падобна на тое, што хтосьці не можа прызвычаіцца да думкі, што нягледзячы на жорсткі эканамічны і палітычны прэсінг, беларуская дзяржава развіваецца не па выкраеных лякалах заходніх краін, а так, як вырашае сам беларускі народ у сваіх уласных інтарэсах. За гэтую незалежную пазіцыю Беларусь падвергнулася жорсткай атацы звонку. Падставай была абраная незадаволенасць часткі насельніцтва вынікамі прэзідэнцкіх выбараў. З мэтай звяржэння дзейнай улады былі задзейнічаныя разнастайныя механізмы дэстабілізацыі ўнутранай абстаноўкі: ад тыражаваных у сацыяльных сетках фэйкавых навін, стымулявання і палітычнай, і фінансавай падтрымкі звонку нібыта «стыхійных» пратэстаў, да шырокіх набораў палітычных і эканамічных санкцый. Але Беларусь выстаяла, мы захавалі краіну, яе суверэнітэт і незалежнасць, — сказаў Макей.

— Мы з гонарам можам заявіць, што беларускія гарады — адны з самых бяспечных гарадоў у свеце, што ўсім грамадзянам у нашай краіне забяспечана магчымасць працоўнай занятасці, прадастаўлена права на пенсію, бясплатную адукацыю і адну з самых даступных і эфектыўных у свеце сістэм бясплатнай медыцыны, — заявіў Макей.

Міністр адзначыў, што каранцінныя меры, прынятыя ў заходніх краінах, парушалі правы чалавека ў іх.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац7

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Усе навіны →
Усе навіны

Рэпер Пі Дзідзі атрымаў чатыры гады турмы1

На Данбасе ад удару дрона загінуў французскі журналіст

ХАМАС прыняў асноўныя палажэнні плана Трампа і пагадзіўся адпусціць усіх закладнікаў4

У аварыі ў Слуцкім раёне загінулі чатыры чалавекі з адной машыны2

«У Беларусі нават птушкі спешваюцца». Тыкток скарыла ВІДЭА вельмі ветлівай вароны3

У ЗША выпусцяць даляравую манету з выявай Трампа7

Праханаў напісаў кнігу пра Прыгожына і Пуціна, але ўлады яе не ацанілі20

У Клецкім раёне на Дажынкі зладзілі шэсце па вёсцы. Здалёк яно нагадвала пахавальную працэсію ВІДЭА6

Стала вядомай прычына, па якой забаранілі спектакль «Сёстры Грым» у сталічным Тэатры лялек5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац7

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць