Грамадства

У Магілёве судзяць 18-гадовага хлопца за надпісы на асфальце, якія даўно змыліся

У Ленінскім раённым судзе Магілёва пачаўся суд над 18-гадовым Сяргеем Турунавым за «палітычныя» надпісы на асфальце, піша «Радыё Свабода». Надпісы сцерліся, а крымінальная справа засталася.

Ілюстрацыйнае фота

Справу разглядае суддзя Аксана Ратнікава. Хлопца вінавацяць паводле арт. 341 Крымінальнага кодэкса («Псаванне маёмасці») і судзяць за надпісы, якія былі зробленыя на асфальце ў жніўні 2020 года, а фарба даўно змылася. 

Згодна з матэрыяламі справы, 18-гадовы Турунаў у ноч на 15 жніўня з кампаніяй невядомых людзей нанёс надпісы на асфальт у магілёўскім мікрараёне Юбілейны. Абвінавачанага з белай фарбай і пэндзлем затрымаў старшы прапаршчык вайсковай часткі №6713 унутраных войскаў МУС Яўген Марчанка. Прапаршчык тады якраз вяртаўся з працы.

У Ленінскім РАУС на хлопца склалі адміністрацыйны пратакол паводле арт. 17.3 КаАП за з'яўленне ў грамадзкім месцы ў стане алькагольнага ап’янення. За гэта ён атрымаў штраф у 5,4 рубля.

Аднак у канцы лістапада сілавікі раптоўна паднялі старую справу. Пракуратура ўгледзела ў дзеяннях Турунава злачынства. У снежні ішло папярэдняе следства, апытвалі сведак.

Хлопец прызнаў сваю віну і раскаяўся. З абвінавачаннем Турунаў згадзіўся, але адзначыў, што дзейнічаў не ў групе асобаў, а самастойна. Ён вырашыў выказаць нязгоду з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў. Дзеля гэтага ноччу ён узяў белую фарбу і пэндзаль і пайшоў па сваім мікрараёне, наносячы на асфальт надпісы «3%», «Дзе 80%?» і лічбу 80 у знаку сэрца.

Прапаршчык Марчанка пацвердзіў словы падсуднага, што той маляваў лічбы самастойна. Але сведка, якім у судзе выступае супрацоўнік Ленінскага РАУС Дзяніс Бодзін, у сваіх паказаннях зазначыў, што іншыя людзі пасля затрымання маладога чалавека «проста разбегліся».

Сяргею Турунаву пагражаюць грамадcкія работы, штраф ці арышт. Акрамя таго, дарожна-маставое прадпрыемства заявіла пазоў да яго аб шкодзе амаль на 57 рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Каля мяжы з Беларуссю Расія пабудуе яшчэ адну АЭС4

Еўрасаюз не прывабіла прапанова Трампа аднавіць закупкі газу ў Расіі праз ЗША1

У Францыі знайшлі скрадзеныя гравюры Пабла Пікаса

На Алясцы рэспубліканцы могуць прайграць сенатарскі мандат праз блытаніну з прозвішчамі. Гэта схема даўно вядомая ў нашым рэгіёне4

Нашчадак яўрэяў са Слуцка, якога называюць магчымым сапернікам Вэнса на будучых прэзідэнцкіх выбарах ЗША: хто такі Джон Осаф21

У гродзенскай краме ў слоіку кансерваванага зялёнага гарошку заўважылі каларадскага жука8

Брат беларускай «Міс сусвет» памёр у Азербайджане — пасля падзення з вышыні ён змагаўся за жыццё амаль пяць месяцаў3

Аўстраліец пайшоў парыбачыць пасля трэніроўкі і выцягнуў сапраўдную «залатую рыбку»3

Швецыя ўводзіць памежны кантроль на межах з краінамі Еўрасаюза4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць