Зяленскі дапусціў магчымасць правядзення ва Украіне выбараў у анлайн-фармаце
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўлады могуць разгледзець магчымасць правядзення выбараў у анлайн-фармаце. Аднак арганізаваць такое галасаванне ва ўмовах вайны будзе вельмі складана, піша «РБК-Украіна».

У інтэрв’ю нямецкаму тэлеканалу ZDF Зяленскі адзначыў, што значная частка ўкраінскіх грамадзян не зможа паўнавартасна ўдзельнічаць у выбарах. Сярод іншых, гэта вайскоўцы, якія знаходзяцца на фронце і не маюць тэхнічнай магчымасці прагаласаваць.
Паводле слоў прэзідэнта Украіны, мільёны ўкраінскіх салдат знаходзяцца ў акопах, таму арганізаваць для іх галасаванне ў звычайным фармаце практычна немагчыма.
Ён падкрэсліў, што менавіта вайскоўцы перадусім павінны мець магчымасць выбіраць кіраўніка дзяржавы, бо яны захавалі незалежнасць Украіны і працягваюць яе абараняць.
Зяленскі прызнаў, што ўсе прафесіі важныя, але падчас вайны праца вайскоўцаў мае асаблівае значэнне, паколькі яны штодня рызыкуюць жыццём. Таму правядзенне выбараў без магчымасці ўдзелу салдат ён назваў несправядлівым.
Прэзідэнт Украіны не выключыў, што галасаванне можна было б арганізаваць праз інтэрнэт. Аднак для гэтага парламенту давялося б распрацаваць і прыняць адпаведныя рашэнні.
Раней старшыня Вярхоўнай Рады Украіны Руслан Стэфанчук заяўляў, што правесці выбары праз дзяржаўны сэрвіс «Дія» пакуль немагчыма. Па яго словах, падчас галасавання ў гэтым сэрвісе за ўдзельнікаў «Еўрабачання» ўжо ўзнікалі праблемы, якія сведчаць пра магчымыя складанасці такога механізму.
Стэфанчук таксама паведаміў, што Вярхоўная Рада працуе над законапраектам, які павінен вызначыць магчымасць правядзення выбараў ва Украіне падчас вайны. Пры гэтым ён лічыць, што арганізаваць іх у цяперашніх умовах абсалютна немагчыма.
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары