Навука і тэхналогіі

Абсерваторыя ў ЗША зафіксавала рэкордную канцэнтрацыю вуглякіслага газу ў атмасферы

Паказчык упершыню перавысіў адзнаку ў 421 частку на мільён.

Амерыканская атмасферная абсерваторыя на схіле вулкана Мауна-Лоа на Гавайскіх выспах упершыню за ўсю гісторыю вымярэнняў зафіксавала канцэнтрацыю вуглякіслага газу ў атмасферы Зямлі, якая перавышае адзнаку ў 421 частку на мільён, паведамляе ТАСС са спасылкай на The Washington Post.

У суботу сярэдні дзённы паказчык склаў 421,21 часткі на мільён — упершыню ў сусветнай гісторыі гэтая лічба аказалася настолькі высокай, раней яна ніколі не перавышала 420 частак на мільён.

Як падкрэслівае газета, гэты рэкорд з'яўляецца толькі адзінкавым вымярэннем, пры гэтым паказчыкі канцэнтрацыі вуглякіслага газу ў гэты час года і так звычайна набліжаюцца да пікавых. Тым не менш за апошнія два месяцы станцыя пастаянна фіксуе паказчыкі, якія перавышаюць 417 частак на мільён, і сярэднегадавы паказчык у выніку можа аказацца вышэйшым за 416 частак на мільён.

За канцэнтрацыяй вуглякіслага газу ў атмасферы Зямлі штодня, пачынаючы з канца 1950-х гадоў, сочыць Нацыянальнае ўпраўленне акіянічных і атмасферных даследаванняў ЗША.

За апошнія 800 тыс. гадоў і да пачатку індустрыяльнай эпохі ўзровень вуглякіслага газу ў атмасферы Зямлі не перавышаў 280 частак на мільён. У 2016 годзе ён дасягнуў рэкорднага значэння ў 403,3 часткі на мільён, а 11 мая 2019 года кропка на гэтым графіку ўпершыню ў гісторыі Зямлі аказалася вышэйшай за адзнаку ў 415 частак на мільён — 415,26. У апошні раз канцэнтрацыя вуглякіслага газу дасягала 415 частак на мільён у пліяцэне, каля 4,5 млн гадоў таму. Глабальная тэмпература тады была вышэйшая за цяперашнюю на 3-4 градусы Цэльсія, а тэмпература на полюсах — на 10 градусаў. Вышэйшы быў і ўзровень мора — на 5—40 м.

У атмасферу Зямлі вуглякіслы газ трапляе з натуральных і штучных крыніц. Да першых адносяцца вывяржэнні вулканаў, дыханне аэробных арганізмаў, гэта значыць такіх, якім для выпрацоўкі энергіі патрэбны кісларод, а таксама закісанне або гніенне арганічных парэштак. Асноўны ўклад сярод штучных крыніц уносіць спальванне энерганосьбітаў, такіх як вугаль, газ або нафтапрадукты. Пачынаючы з XIX стагоддзя гэты ўклад стаў кардынальна расці, у выніку чаго прыродны цыкл вуглякіслага газу парушыўся і яго канцэнтрацыя ў атмасферы пачала павялічвацца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч40

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскі «Пеленг» праз вялікі попыт на оптыку будуе новы корпус5

Трамп стаў першым за 100 гадоў дзейным прэзідэнтам ЗША, чый партрэт з'явіўся на манеце10

Мінскі школьнік забаўляўся, кідаючы на галовы дзецям пакеты з вадой10

У брэсцкім парку паставілі «цёплую лавачку» як на могілках ФОТАФАКТ9

У вёсцы на Гродзеншчыне можна купіць палову вуліцы за 315 рублёў3

Памёр Андрэй Салаўянаў4

«Выключылася святло — і ўсё адбылося». Новыя сведчанні пра смерць Андрэя Паднябеннага ў калоніі5

Міліцыя назвала імёны людзей, якіх лічыць датычнымі да «Нашага дома» Вольгі Карач2

На вучэннях на Віцебшчыне ловяць людзей з заплечнікамі і джыпы, якія «збіраюцца прарваць мяжу»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч40

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць