Улада

Лукашэнка ў інтэрв'ю CNN: Калі вы нас будзеце атакаваць і пазбаўляць незалежнасці, я буду вечным прэзідэнтам

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю CNN заявіў, што не збіраецца быць «прэзідэнтам да смерці», але адзначыў, што ўсё будзе залежаць ад сітуацыі ў Беларусі, і не выключыў, што будзе «вечным прэзідэнтам», калі Захад працягне «атакаваць» краіну, перадае БелаПАН.

«Клянуся табе, я не збіраюся быць прэзідэнтам нават да смерці. Прысягаць. Усё будзе залежаць ад сітуацыі ў Беларусі.

Калі вы, вашы патроны на Захадзе, адкуль заўгодна, не будуць умешвацца ў нашу сітуацыю і мы будзем адчуваць сябе ўпэўнена і спакойна як суверэнная, незалежная дзяржава, як народ, які заслужыў быць суверэнным і незалежным, — паверце, усё здарыцца раней, чым вы думаеце. Але калі толькі вы асмельваецеся яшчэ раз, як у мінулым годзе, умяшацца ў нашы падзеі, будзе дрэнна. Будзе так, як вы думаеце цяпер», — заявіў Лукашэнка ў інтэрв'ю CNN, поўная версія якога была апублікаваная 2 кастрычніка на YouTube.

Лукашэнка таксама адказаў на пытанне, ці не думае ён сысці ў адстаўку, бо знаходзіцца на прэзідэнцкай пасадзе ўжо 27 гадоў.

«Слухайце, я 27 гадоў, як вы сказалі, на гэтай пасадзе служу свайму народу, але я яшчэ не дасягнуў таго ўзросту, як у вас у вашым вашынгтонскім абкаме. Там, па-мойму, прэзідэнт — колькі яму, 88 ужо? Ну хутка 90. Таму давайце возьмем за арыенцір узрост вашага патрона ў Вашынгтоне. А чаму б не? Але вы не хвалюйцеся, я не дацягну да гэтага ўзросту, — адказаў Лукашэнка. —

Таму прэзідэнтам можа быць чалавек столькі, колькі ён пажадае, і яго абярэ народ. Але калі ён здаровы і можа кіраваць краінай. У нас няпростая сітуацыя, таму тут павінен быць энергічны, здаровы чалавек, якога абярэ народ, і ён будзе жадаць быць прэзідэнтам. Вось гэтыя галоўныя ўмовы».

«Але я аб адным сказаў: павінен быць мір і спакой, каб не разбурылася тое, што я ствараў як першы прэзідэнт Беларусі. Калі вы нас будзеце атакаваць, увесь час нас бамбіць, пазбаўляць свайго слова, свайго твару і сваёй незалежнасці, я буду вечным прэзідэнтам. Я буду абараняць тое, што я стварыў разам з беларускім народам, нават коштам свайго жыцця», — падсумаваў Лукашэнка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар2

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Усе навіны →
Усе навіны

Ёзэф Менгеле. Швейцарыя адкрывае сакрэтныя файлы пра «Анёла смерці» Аўшвіца12

Беларускамоўнага выкладчыка Медуніверсітэта асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»17

На тэрыторыі аэрапорта Шарамеццева пасля налёту БПЛА пачаўся пажар5

Як могуць змяніцца хрушчоўкі ў Беларусі ФОТЫ3

Нікому не пазычаць і карыстацца бясплатнай медыцынай: фінансавыя правілы дзяўчыны з даходам 7 000 рублёў14

Ці вырасце камуналка, калі здаць кватэру «дармаеду»?

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе65

Апалоскванне рота можа прынесці больш шкоды, чым карысці

Парадокс крэатыўнасці: адкрыцці робяць маладыя, а развіваюць ужо існыя тэорыі — немаладыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар2

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць