Кіно

Фільм тыдня: «Мінулай ноччу ў Соха». Чаму яго варта паглядзець

11 лістапада ў беларускіх кінатэатрах выйшаў атмасферны амерыканскі хорар «Мінулай ноччу ў Соха». Нават калі фільмы жахаў — не ваш любімы жанр, раім не прапусціць гэтую прэм'еру. Вось чаму.

Кадр з афіцыйнага трэйлера фільма.

«Мінулай ноччу ў Соха» распавядае нам гісторыю маладой жанчыны Эллі, што вучыцца ў Лондане на дызайнерку адзення. Незразумелым чынам Эллі пераносіцца ў Лондан 1966 года, дзе трапляе ў цела Сэндзі — вядомай спявачкі тагачаснага начнога Лондана. Спачатку атмасфера 60-х зачароўвае дзяўчыну. Але з цягам часу Эллі разумее, што жыццё Сэндзі нашмат больш таямнічае і небяспечнае, чым ёй здаралася адразу.

Назва фільма адсылае да знакамітага лонданскага раёна Соха, цэнтра тусовачнага жыцця брытанскай сталіцы, і менавіта ў Соха адбываюцца асноўныя падзеі карціны. Рэжысёр Эдгар Райт прызнаецца — у дзяцінстве ён шмат слухаў гісторыі ўласных бацькоў пра сталенне ў Брытаніі 1960-х, пра атмасферу тых гадоў. Але пры гэтым Райт заўважаў, што ўспаміны яго маці пра той час былі больш змрочныя, чым у бацькі. У сваіх расказах яна намякала, што Соха 1960-х не заўсёды быў бяспечным месцам для жанчын.

Трэйлер «Мінулай ноччу ў Соха»

Пазней Райт пераехаў у Лондан, і горад зачараваў яго самога. У брытанскай сталіцы рэжысёр жыў і працаваў на працягу каля 27 гадоў, і, як сам кажа, правёў больш за ўсё часу менавіта ў Соха. Не дзіва, што яго клікала ідэя прысвяціць Лондану і Соха фільм. Прычым клікала даўно — ідэя «Мінулай ноччу ў Соха» прыйшла да яго больш за дзесяць гадоў таму.

Атмасфера мінулых часоў

Прызнанне ў каханні да Лондана атрымалася змрочным, але дужа прыгожым. Свой уклад у гэта зрабіла вядомая брытанская дызайнерка касцюмаў Адыль Дыкс-Мір’ё, што працавала над фільмам. Вы, напэўна, памятаеце серыял «Чарнобыль» 2019 года ад кампаніі HBO і тое, як тонка там перадалі атмасферу канца савецкай эпохі. Дык вось — гэта, як і іншыя зоркавыя фільмы накшталт «Вялікіх спадзяванняў» і «Мілага сябра», праца спадарыні Дыкс-Мір’ё.

Раней дызайнерка ўжо працавала над фільмамі ў стылістыцы 1950-х і 60-х, але сваю апошнюю карціну яна выдзяляе сярод іншых. Дыкс-Мір’ё называе «Мінулай ноччу ў Соха» вельмі цікавым выклікам для сябе. Сярод касцюмаў, створаных ёй для карціны, выдзяляецца сукенка, цалкам зробленая з газеты. Такі ўбор зрабіла для сябе галоўная гераіня — Эллі, якую натхняла, па меркаванню Дыкс-Мір’ё, зорка 1950-х і 60-х Одры Хёпберн. Яшчэ адзін выклік для дызайнеркі — стварэнне касцюмаў для цэлага моднага паказа, у якім удзельнічае Эллі.

Атмасферу 1960-х дапамагаюць ствараць тагачасныя хіты, прычым адзін з іх паслужыў крыніцай назвы для карціны. Гэта трэк Last night in Soho ад выканаўцаў Dave Dee, Dozy, Beaky, Mick & Tich. Распавядаюць, што рэжысёр карціны Эдгар Райт і яго сябра Квенцін Таранціна неяк узгадвалі гэтую песню ў адной з гутарак - па меркаванню Таранціна, Last night in Soho стаў бы лепшай галоўнай песняй для фільма, што ніколі не быў зроблены.

Але не Таранціна адзіным. Сярод яркіх трэкаў новага фільма ўзгадваюць Beat Girl ад Джона Барры, стваральніка музыкі для лепшых фільмаў франшызы пра Джэймса Бонда, ды і аўтара ўласна галоўнай музыкальнай тэмы франшызы. Ёсць там і знакамітасці накшталт Дэвіда Боўі і Rolling Stones, ёсць і менш вядомыя імёны і трэкі наўпрост з 1960-х.

Галоўная зорка сярод акцёраў хорара — Аня Тэйлар-Джой, 25-гадовая брытанка, што пераўвасобілася ў прыгажуню Сэндзі. Беларускія гледачы могуць ведаць яе па серыялу «Ход каралевы» ад сервіса Netflix, дзе Тэйлар-Джой сыграла вымышленную шахматыстку-вундэркінда Бет Харман. Пасля запуска серыял узляцеў на першае месца сярод папулярных праектаў сервіса, і, кажуць, нават спрыяў росту папулярнасці гульні ў шахматы.

Рэйтынгі «Мінулай ноччу ў Соха» на міжнародных рэсурсах:

IMDB - 7,5/10

Rotten Tomatoes - 75%

У мінскіх кінатэатрах не будуць паказваць «Спакусу» Пола Верховена

Бенедыкт Камбербэтч сыграе Аляксандра Літвіненку ў серыяле HBO

Каментары

Цяпер чытаюць

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду8

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

Шалёны манеўр матацыкліста ў Гомелі трапіў на ВІДЭА2

Статкевіч: Лідары руху за дэмакратыю павінны заставацца ў краіне, нават калі кошт гэтага вялікі. Дыяспара можа адыграць толькі дапаможную ролю58

Спачатку закапалі цела, потым адкапалі і спалілі, а прах развеялі. У Гомелі раскрылі забойства2

Брытанская разведка: На вайне ва Украіне загінулі амаль паўмільёна расійскіх салдат8

Ці абавязаныя рэстараны даваць ваду кліентам: гучнае рашэнне суда ў турыстычнай Італіі3

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа20

Еўрасаюз пакуль не будзе прызначаць перамоўшчыка з Пуціным2

Байдэн судзіцца з адміністрацыяй Трампа праз уласныя мемуары2

Знойдзены манускрыпт чарнакніжніка з Радашковіч, які лічылі страчаным10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду8

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць