Грамадства

«Там столькі параненых расіян ляжыць — проста жах. Страшна знявечаныя. Іх стогн на ўвесь шпіталь немагчыма слухаць»

З тэрыторыі Гомельшчыны ўжо вывезлі ў Расію звыш 2 500 мёртвых вайскоўцаў, спасылаючыся на свае крыніцы, паведамляе «Свабода».

Ваенныя машыны хуткай дапамогі і ваенная тэхніка каля Мазырскай гарадской бальніцы, 28 лютага 2022 года

У бальніцах Гомельскай вобласці працягваюць лячыць параненых расійскіх вайскоўцаў. Як паведамляюць мясцовыя жыхары, іх з Украіны прывозяць як па зямлі, так і па небе — верталётамі ў Нароўлю. Далей вязуць у Мазыр і Гомель. Трупы — цягнікамі і самалётамі ў Расію.

«Былі з бытавой ранай у мазырскім шпіталі. Там столькі параненых расіян ляжыць — проста нейкі жах. Страшна знявечаныя. Іх стогн на ўвесь шпіталь немагчыма слухаць», — расказала крыніца ў Гомельскай вобласці.

«За нядзелю толькі ў Мазыры правялі аперацыі каля сотні расіян. Ужо ў панядзелак «падкінулі» у шпіталь яшчэ больш. На іх лячэнне, на хірургічныя аперацыі кінутыя ўсе лекары, у тым ліку і тэрапеўты, і оталарынголагі. Мясцовым дапамога, праўда, аказваецца, але неўзабаве з гэтым могуць быць праблемы», — падзялілася крыніца, завязаная з медыцынай у Мазыры.

Па сведчаннях крыніц, інфармацыя непасрэдна ад медыкаў не выходзіць — нават медыцынскія сёстры давалі падпіску аб маўчанні, баяцца скасавання кантракту.

У Нароўлі тым часам разгорнуты паўнавартасны палявы шпіталь.

«На тэрыторыі былой аўтабазы — мноства вайсковых намётаў. Там жа ў іх і палявая кухня, і пральня. Палічыць параненых наўрад ці магчыма, але іх там яўна сотні. Мясцовых туды і блізка не падпускаюць. Дзеці нейкія круціліся, можа, нешта здымалі — дык іх міліцыя «павязала«, да бацькоў потым прыязджалі. Штодзень над палявым шпіталем кружляюць верталёты, якія прылятаюць з Украіны. Склалася ўражанне, што параненых сталі прывозіць не толькі на ПАЗ з чырвоным крыжам, як раней, але і на верталётах. У Нароўлі параненыя доўга не затрымліваюцца. Іх тут «падлатаюць» і вязуць на Мазыр, Гомель. Трупы — на цягнікі з Мазыра і ў Расію», — расказалі нараўлянцы.

Іншая крыніца з Нароўлі сведчыць, што з райцэнтра хочуць зрабіць нешта кшталту вайсковага гарадка.

«Цяпер у нас вельмі шмат тэхнікі і вайскоўцаў. Яны займаюць розныя аб’екты, якія не выкарыстоўваюцца. На базе былога райзага (раённае таварыства нарыхтовак. — РС) рамантуюць зламаную ў баях ва Украіне тэхніку», — распавяла крыніца.

Медык з Гомеля на ўмовах ананімнасці паведаміла «Свабодзе», што планавая дапамога жыхарам Гомля і Мазыра аказваецца.

«У людзей ёсць паніка, але пакуль і дапамога аказваецца, і лекаў хапае. Што далей будзе, пакуль невядома. Мяркуецца, што будуць праблемы з супрацьслупняковымі прэпаратамі», — зазначыла медык.

Яшчэ адна крыніца паведаміла, што па стане на канец мінулага тыдня з тэрыторыі Гомельскай вобласці вывезлі больш за 2 500 трупаў — цягнікамі і самалётамі на Расію.

«Свабода» ўжо не аднойчы давала інфармацыю пра тое, што моргі Мазыра і Гомеля перапоўненыя целамі расійскіх вайскоўцаў. Абвяржэння гэтай інфармацыі з боку беларускіх ці расійскіх уладаў не было.

На БТ 12 сакавіка вышаў сюжэт, у якім карэспандэнты называюць трупы расійскіх вайскоўцаў у моргах Мазыра фэйкам. 

Аляксандр Лукашэнка сцвярджаў, што лячэнне ў Беларусі атрымалі каля 160-170 расіян, параненых у баях з украінцамі. «Мы лячылі і будзем лячыць гэтых дзяцей — у Гомелі, Мазыры і, па-мойму, нейкім раённым цэнтры», — казаў Лукашэнка 1 сакавіка.

Расія пачала ўзброенае ўварванне ва Украіну 24 лютага, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос15

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Усе навіны →
Усе навіны

На выбарах у ЗША прайграла кангрэсвумен-украінка, якая галасавала супраць падтрымкі Украіны11

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска5

НАТА рыхтуе стратэгію ўдараў у глыбіню Расіі на выпадак атакі Пуціна4

Венгрыя праз 36 гадоў адкрыла архівы інфарматараў камуністычнай эпохі15

«Ён можа актывізаваць свае кантакты з Пуціным». Эксперты ацанілі наступствы паразы Трампа для Украіны і Еўропы4

Памёр Цінта Брас8

У Падмаскоўі беларус з чатырма расіянамі пад выглядам рамонтнікаў скраў медны кабель «Растэлекама»5

На таргі за даўгі заснавальніка «Новага зроку» выставілі дамы, якімі афіцыйна валодаюць іншыя людзі2

Пакуль беларуска чакала студэнцкі ДНЖ у Польшчы, паспела скончыць універсітэт. Чыноўнікі пайшлі насустрач1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос15

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць