Усяго патроху

«Змрочнаму» амерыканцу зладзілі на працы вечарыну, якой ён не хацеў. Гэта каштавала працадаўцы 450 тысяч даляраў

Супрацоўнік медыцынскай лабараторыі ў ЗША выйграў у судзе справу коштам у 450 тысяч даляраў. Гэта здарылася пасля таго, як калегі зладзілі яму вечарыну-сюрпрыз, што выклікала ў героя нервовы зрыў, да таго ж яго звольнілі з працы.

Фота: pixabay.com

Кевін Берлінг працаваў у лабараторыі Gravity Diagnostics у амерыканскім штаце Кентукі. Праз 10 месяцаў працы ён звярнуўся да свайго кіраўніка з просьбай не ладзіць вечарыну-сюрпрыз на яго дзень нараджэння. Вечарыны, пра адну з якіх ідзе гаворка, вы маглі бачыць у кіно — гэта свята, якое рыхтуюць таемна ад самога віноўніка ўрачыстасці.

Калегі Берлінга праігнаравалі яго просьбу абысціся без вечарыны і зладзілі святкаванне. Яны нават падрыхтавалі адпаведны плакат, які размясцілі ў пакоі для персаналу, піша The Times.

Самога Берлінга вечарына не ўсцешыла. Калі Кевін даведаўся пра яе, ён сышоў з працы. Згодна з матэрыяламі справы, ён даеў свой абед у машыне, а потым напісаў паведамленне свайму кіраўніку, у якім паскардзіўся на сітуацыю з вечарынай.

У наступны дзень Берлінг сустрэўся з двума менеджарамі, якія пачалі яго папракаць за «змрочныя паводзіны», у іх прысутнасці у Кевіна здарылася панічная атака. Праз некалькі дзён яго звольнілі з працы — як паведамляецца ў справе, за «падзеі мінулага тыдня». Берлінг пайшоў у суд.

Пасля працэсу, што доўжыўся два дні, прысяжныя вынеслі прысуд на карысць Кевіна.

Цяпер былы працадаўца павінен выплаціць яму 150 тысяч даляраў за згубленую пры звальненні зарплату і бонусы і яшчэ 300 тысяч даляраў за маральную шкоду.

Gravity Diagnostics збіраецца аспрэчыць вердыкт у судзе. Джулі Бразіл, сузаснавальніца кампаніі, увогуле сцвярджае, што Берлінга насамрэч звольнілі за парушэнне правіл па перадухіленні гвалту на працоўным месцы. Але адвакат Берлінга лічыць, што яго кліент насамрэч не ўяўляў ніякай пагрозы для калег, а яго кіраўнікі проста дазволілі сабе лішнія дапушчэнні ў бок супрацоўніка з псіхалагічнымі праблемамі.

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Чытайце таксама:

Ад Саладухі да Каржа. Што беларускія селебрыці посцяць падчас вайны і як пра яе выказваюцца

Каментары

Цяпер чытаюць

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос26

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Усе навіны →
Усе навіны

«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу13

Расійскі афіцэр застрэліў на фронце ва Украіне двух сваіх жа вайскоўцаў5

«Не ўлез нават у тачку». Пад Гроднам вырасцілі гіганцкі кабачок ФОТЫ

Ціханоўская правяла перамовы з прэзідэнтам Румыніі3

Навукоўцы ўпершыню знайшлі кроў дыназаўра ў скамянелых парэштках

Следам за 7 тонамі радыеактыўных лісічак з Беларусі ў Літву не пусцілі і 20 тон радыеактыўных чарніц11

Сукупнае багацце дзясяткі галоўных мільярдэраў свету за месяц зменшылася амаль на 300 мільярдаў даляраў3

Кітай упершыню пацвердзіў падрыхтоўку сустрэчы Сі, Трампа і Пуціна

Ціханоўская пра ліст часткі былых палітвязняў: Такія адкрытыя лісты трэба пісаць Лукашэнку37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос26

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць