Здароўе

Інсульт у 22 гады? Медык пракаментаваў раптоўную смерць футбалісткі і адказаў, чаму ў маладых бываюць інсульты

Футбалістка жаночай каманды «Віцебска» Караліна Раманчук памерла у 22-гадовым узросце. Па словах дырэктара клуба Мікалая Вайцюхоўскага, у дзяўчыны быў інсульт. Але як у маладой спартсменкі магла з’явіцца такая сур’ёзная паталогія? 

Пра інсульт у маладым узросце мы спыталі ў мінскага доктара з 10-гадовым стажам працы ў аддзяленні анестэзіі і інтэнсіўнай тэрапіі, які папрасіў застацца ананімным.

Фота: ФК «Віцебск»

Перш за ўсё наш суразмоўца звяртае ўвагу на тое, што некаторыя сімптомы Караліны, пра якія пісалі СМІ, нетыповыя для інсульту. Пры інсульце людзі сапраўды страчваюць прытомнасць, але ж іх твар не сінее, а чырванее, бо ў такога пацыента павышаны крывяны ціск.

Сімптомы дзяўчыны больш падобныя да тромбаэмбаліі, кажа доктар, то-бок паталогіі, калі тромб закупорвае сасуд у лёгкіх і праз гэта чалавек не можа дыхаць, і ў выпадку з тромбаэмбаліяй людзі сапраўды сінеюць.

Акрамя гэтага, інсульт — даволі рэдкае захворванне ў маладых пацыентаў. Такія людзі часцей паміраюць праз парушэнне крывазвароту, прычынай якога маглі аказацца стрэсы і перагрузкі. Як тлумачыць медык, стан могуць пагоршыць ненармаваныя трэніроўкі і адсутнасць дастатковага адпачынку. 

З іншага боку, калега футбалісткі па камандзе апісвае, што ў дзяўчыны анямелі рукі. І гэта, як сведчыць эксперт, насамрэч сімптом інсульту.

Чаму ў маладых наогул здараецца інсульт? Прычыны залежаць ад тыпу хваробы. У маладых пацыентаў часцей сустракаецца гемарагічны інсульт, пры якім летальнасць дасягае 80%. Гэта кровазліццё сасудаў галаўнога мозга.

У яго не так шмат фактараў рызыкі, сярод іх можна назваць хіба што стрэс і гіпертанію, якія накладваюцца на анамаліі сасудаў галаўнога мозга. У такой сітуацыі, калі павышаецца крывяны ціск, сасудзістая сценка яго не вытрымлівае і разрываецца, адсюль і ўзнікае кровазліццё.

Ёсць яшчэ адзін від інсульту — ішэмічны, калі сасуд у галаўным мозгу закупорваецца праз наяўнасць тромба. У гэтым выпадку таксама граюць ролю анамаліі сасудаў, але сярод фактараў рызыкі з’яўляецца яшчэ і схільнасць да такога тыпу інсультаў, а таксама прыём кантрацэптываў і антыфасфаліпідны сіндром (адно з парушэнняў абмену рэчываў у арганізме), бо яны спрыяюць з’яўленню тромбаў.

Доктар называе і іншую магчымую прычыну ішэмічнага інсульту ў маладым узросце:

«У некаторых пацыентаў сустракаецца адкрытае авальнае акно ў перагародцы паміж перадсэрдзямі, якое ў норме павінна закрывацца ў першы год пасля нараджэння дзіцяці. У такім выпадку тромбы з правага перадсэрдзя, з вянознай крыві, могуць разам з кроўю трапіць у левае, адкуль кроў трапляе ў мозг».

Такія пацыенты, па словах медыка, да інсульту выглядаюць абсалютна здаровымі і, калі не пройдуць адпаведныя даследаванні, могуць нават не ведаць пра сваю сардэчную паталогію.

Як бы там ні было, доктар акцэнтуе ўвагу на тым, што да трагедыі могуць прывесці недаабследаванасць ці наяўнасць занадта высокіх нагрузак.

Што да асноўных сімптомаў інсульту, то сярод іх галавакружэнне, востры галаўны боль, аняменне канечнасцяў і парушэнне маўлення. У такім выпадку першае, што трэба зрабіць — гэта выклікаць хуткую.

Далей варта праверыць пульс. Лепей шукаць яго на шыі ці на сцягне чалавека, бо на запясці складаней улавіць. Калі чалавек дыхае і мае пульс, лепей пакласці яго на бок. Тады ў выпадку сутаргаў, якія часта бываюць пры інсульце, ежа і рвотныя масы чалавека не трапяць у яго трахею. Гэта таксама перадухіліць западанне языка, які можа перакрыць дыхальныя шляхі.

Калі ж пацыент не мае пульсу, варта пакласці яго на спіну і пачынаць сардэчна-лёгачную рэанімацыю. Але медык звяртае ўвагу, што выконваць яе лепей за ўсё таму, хто ўмее гэта рабіць, бо інакш можна нашкодзіць чалавеку.

 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Сталі вядомыя падрабязнасці смерці 22-гадовай футбалісткі

Інсульт: вяртаецца да працы толькі кожны пяты

Каментары

Цяпер чытаюць

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто6

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская кампанія Regula, сусветны лідар у галіне прыбораў па праверцы банкнот і дакументаў, разгортвае свой польскі бізнэс

У Прылуках пад Чарнігавам дрон трапіў у дом начальніка пажарнай часткі. Загінула ўся яго сям'я

У цэнтры Мінска зносяць вышку-глушылку, узведзеную яшчэ ў савецкія часы15

Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?10

Маск пасварыўся з Трампам: прэзідэнт ЗША здзіўлены нападкамі мільярдэра4

Украінцы паразілі ўстаноўку «Іскандэр», што хацела нанесці ўдар па Кіеве3

Расійскія самалёты не знішчаныя, а пашкоджаныя падчас атакі, іх адновяць — намеснік міністра замежных спраў Расіі3

Авіякампаніі-лаўкосты хочуць прымусіць адмяніць даплату за чамадан у салоне

Жудаснае ДТЗ пад Слуцкам: 17-гадовы падлетак разбіўся на бацькавай машыне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто6

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць