Свет

Блінкен збіраецца пагаварыць з Лаўровым — упершыню з пачатку вайны

Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен у сераду заявіў, што мае намер найбліжэйшым часам пагаварыць з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым. Гэта адбудзецца ўпершыню з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Пра гэта паведамляе CNN.

Па словах Блінкена, ён плануе абмеркаваць з Лаўровым «важную прапанову», зробленую амерыканскім бокам некалькі тыдняў таму. Яна тычыцца вызвалення двух незаконна затрыманых у Расіі грамадзян ЗША — Пола Уілана і баскетбалісткі Брытні Грэйнер.

Уілана з 2018 года трымаюць у расійскім СІЗА паводле абвінавачвання ў шпіянажы, а Грэйнер затрымалі ў лютым гэтага года за нібыта незаконны ўвоз наркотыкаў: гаворка ідзе пра канабіоідны алей, які спартоўка набыла ў ЗША па рэцэпту.

Дзяржсакратар не ўдакладніў, пра што пойдзе гаворка, але, паводле звестак крыніц CNN, прэзідэнт Джо Байдэн падтрымаў ідэю абмяняць Уілана і Грэйнер на асуджанага ў ЗША расійскага гандляра зброяй Віктара Бута.

Акрамя таго, Блінкен хоча абмеркаваць з Лаўровым нядаўна падпісанае пагадненне аб разблакаванні экспарту ўкраінскага збожжа Чорным морам. Пры гэтым кіраўнік амерыканскай дыпламатыі падкрэсліў, што «абмеркавання Украіны без Украіны» з Лаўровым не будзе.

Апошні раз дзяржаўны сакратар ЗША і міністр замежных спраў Расіі вялі тэлефонныя перамовы 12 лютага, за два тыдні да поўнамаштабнага расійскага наступлення на Украіну. У Дзярждэпе тады паведамілі, што Блінкен выказаў Лаўрову асцярогі ЗША з нагоды таго, што Расія можа пачаць новую ўзброеную агрэсію супраць Украіны ў найбліжэйшыя дні.

Каментары

Цяпер чытаюць

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім5

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

У тры разы скарацілі перыядычнасць выхаду літаратурных часопісаў. А самастойнага ЛіМа ўвогуле не будзе3

У Польшчы заявілі, што не будуць прыпыняць вайсковую дапамогу Украіне праз сітуацыю з ушанаваннем УПА9

Ціханоўскі іранізуе з жонкі: Лукашэнка дапамагае ёй і клапоціцца, нават калі была пагроза дзецям, перадалі ўсю інфармацыю Польшчы74

У Мінску з'явіліся першыя кантэйнеры для збору тэкстыльных адкідаў. Штотыдзень будуць з'яўляцца новыя2

Лукашэнка зрабіў новыя перастаноўкі ў войску4

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь29

Новая расійская ракета «Філін»: чым яна небяспечная і як можа замяніць шахеды2

Мінчук пайшоў уладкоўвацца на працу, а там яму прымроіўся пажар

Закінутую прыбіральню на беразе Драздоў прадалі за кошт двухпакаёвай кватэры ў Мінску4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім5

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць