Аўто22

Якія машыны сталі самымі прадаванымі ў Беларусі і што яшчэ змянілася на аўтарынку за год

На пачатку 2022 года аўтамабільны свет Беларусі жыў сваім даволі стабільным жыццём. Дылеры чакалі выхаду на рынак новых мадэляў, не было дэфіцыту запчастак. Вайна глабальна змяніла планы гульцоў аўтабізнэсу, але, як паказвае час, страцілі на гэтым не ўсе.

Што адбывалася на рынку новых аўто?

Бадай, у найгоршай сітуацыі аказаліся прадаўцы новых аўто. Праз тое, што больш за 80% новых машын, якія прадаваліся ў беларускіх дылераў, вырабляліся на заводах у Расіі, ім у прамым сэнсе стала няма чаго прадаваць. Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну сусветныя аўтавытворцы спачатку заяўлялі пра прыпыненне дзейнасці, а пазней цалкам сыходзілі з рынку.

Усё гэта выклікала дэфіцыт новых аўто ў Беларусі. Праблемы з вытворчасцю ўзніклі ў тым ліку і ў расійскай Lada, пры вырабе якой выкарыстоўвалася значная колькасць замежных кампанентаў. 

На расійскіх заводах, дзе раней выпускалі аўтамабілі еўрапейскіх і карэйскіх брэндаў, пачынаюць наладжваць выпуск кітайскіх аўто. 

Фота: geely.by

Амаль поўнае спыненне свежых паставак новых машын ў Беларусь выклікала істотны рост цэн, што яшчэ больш негатыўна адбілася на продажы. Калі ў 2021 годзе дылеры рэалізавалі 46 837 адзінак тэхнікі, 41 217 з якіх прыйшліся на долю легкавых аўто, то па выніках першага паўгоддзя 2022 года дылеры прадалі 11 905 аўтамабіляў. З вычарпаннем складскіх запасаў сітуацыя працягвала пагаршацца. Цягам наступных пяці месяцаў афіцыйныя дылеры прадалі ўсяго каля 3 000 адзінак тэхнікі. У параўнанні з восенню мінулага года продаж новых аўто ў Беларусі ўпаў у 10 разоў. 

Па выніках 11 месяцаў 2022 года лідарам на рынку застаецца марка LADA — з вынікам 3 698 аўтамабіляў. Аднак Geely, продаж якой расце, са 3 197 прададзенымі аўтамабілямі, практычна дагнала яе. Цікава, што 81% усяго аўтамабільнага рынку легкавых аўтамабіляў Беларусі ў лістападзе 2022 года склаў брэнд Geely.

Летась топ-2 выглядаў гэтак сама, але лічбы істотна розняцца. Тады за год прадалі 11 669 новых Lada і 7 442 Geely.

Тым не менш, зусім без аўто беларусы не засталіся. Нішу, якая вызвалілася, сталі актыўна займаць «шэрыя імпарцёры», якія пачалі ўвозіць у Беларусь новыя аўтамабілі з Еўропы. Адбываецца гэта ў тым ліку з выкарыстаннем 140-га ўказа, які дазваляе пэўнай катэгорыі грамадзян увозіць аўтамабілі, выплачваючы 50 % мыту.

Як сябе адчувае «бэушка»?

Прыгон патрыманых аўто з Еўропы і ЗША, які даволі добра пачувае сабе з вясны 2019 года, калі ў Беларусі з'явілася льготная размытнёўка, выйшаў на новы ўзровень. Нават нягледзячы на такія цяжкасці, як блакіроўка беларускіх акаўнтаў на амерыканскіх аўкцыёнах і праблемы з лагістыкай. 

Амаль поўнае спыненне вытворчасці новых аўто ў РФ згуляла на руку беларускім перагоншчыкам, попыт на «свежыя» аўто з ЕС і ЗША значна павялічыўся. Адбылося гэта як за кошт мясцовых пакупнікоў, так і за кошт расійскіх. Апошнія вывозяць свежапрывезеныя аўтамабілі цэлымі аўтавозамі.

З'явіўся дэфіцыт аўтазапчастак 

Аўтааматары сутыкнуіся з дэфіцытам новых запчастак і расходнікаў. Выбар дэталей паменшаў, а цэны, наадварот, выраслі. Дэфіцыт і рост цэнаў паспрыялі з'яўленню шэрых імпарцёраў аўтазапчастак і маторных алеяў з Польшчы і Літвы. 

Трохі пазітыву

Цягам года ў аўтамабільным свеце адбываліся і пэўныя пазітыўныя змены. Напрыклад, сёлета ў беларусаў зноў з'явілася магчымасць увозіць электрамабілі без сплаты мыту. 

 Праз абурэнне Лукашэнкі цэнамі на Geely аўтамабілі беларуска-кітайскай вытворчасці ў адзін момант патаннелі на 15%. Праўда, «зніжка ад Лукашэнкі» пратрымалася нядоўга. Праз тры месяцы цэны на дзве з трох мадэляў павялічыліся.

Што яшчэ адбылося

Савет Міністраў чарговы раз працягнуў забарону на ўвоз і продаж у Беларусі тавараў заходніх кампаній Škoda, Liqui Moly. 

А яшчэ з 27 кастрычніка ў Беларусі пачалі дзейнічаць новыя ПДР.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама: Беларускі рынак новых аўто чакае татальная кітаізацыя. Вось якія брэнды прыйдуць на змену сусветным 

Каментары2

  • Доктор Пеппер
    26.12.2022
    Для местных застабтлов ничего не поменяется: какая разница на какой колымаге ездить - на российской или китайской? Они по 20% годовых за жильё готовы отдавать, а подорожание на 200% китайского лома - вообще не вопрос для них. Что ж поделать, если нет ни гордости, ни самоуважения, ни вкуса? Джыли и мапидовская двушка в минсках - голубая мечта! Этот режим навеки.
  • ром
    26.12.2022
    короче смысла от санкций -ноль

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў11

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля атакі на НПЗ у Ніжагародскай вобласці кіроўцы сталі ў чэргі2

На беларускіх дарогах ставяць новыя, больш бяспечныя адбойнікі2

Беларус з праблемамі з псіхікай стаў у Расіі намінальным дырэктарам. А як справа накрылася, забралі на фронт — у адзін канец6

«Цяпер мы ямо ўсяго раз на дзень». Жыццё ў пасляваеннай Сірыі пасля падзення рэжыму Асада цяжкае37

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх21

«Кіберпартызаны» і група Silent Crow заявілі пра ўзлом Расстата і атрыманне даных пра ваенныя страты21

У Расіі гарыць адзін з найбуйнейшых НПЗ12

У сям’і Цепляковых, дзе дачка-вундэркінд у 9 гадоў паступіла ва ўніверсітэт, нарадзілася дзясятае дзіця. Яму далі незвычайнае імя12

ФБР абвінаваціла Паўночную Карэю ў крадзяжы больш як 6 мільярдаў даляраў з Binance7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў11

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць