Грамадства11

Па БТ пакажуць святочныя набажэнствы з Магілёва і Ватыкана

БелТА паведамляе, што да свята Божага Нараджэння ў эфіры дзяржаўных тэлеканалаў 24 і 25 снежня пройдуць трансляцыі ўрачыстых набажэнстваў з Магілёва і Ватыкана.

Фота: Біскуп Аляксандр Яшэўскі 

24 снежня ў 21:45 пачнецца жывая трансляцыя святочнай імшы з касцёла Успення Прасвятой Багародзіцы ў Магілёве. Узначаліць яе дапаможны біскуп Магілёўскай дыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі. Адразу пасля таго, у 23:30, тэлеканал пакажа святочную імшу з Ватыкана з удзелам Папы Рымскага Францішка.

Раніцай 25 снежня ў 7:25 на «Беларусь 1» са Словам на Божае Нараджэнне да вернікаў звернецца кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі, арцыбіскуп-мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі.

У 15:30 у трансляцыі з Ватыкана пасланне і благаслаўленне Папы Францішка «Гораду і свету» пакажа тэлеканал «Беларусь 3».

Каментары1

  • Грышка
    23.12.2022
    Крыху каляднага падарунка для пакутнае Беларусі. Лепш, чым нічога.

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты13

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія навукоўцы вывелі сліву — кажуць, у свеце аналагаў няма1

Пуцін на перамовах па Украіне можа патрабаваць вяртання НАТА да межаў 1997 года13

У Германіі беларус спрабаваў атрымаць лекі на 7000 еўра па падробленым рэцэпце1

Беларус памёр у кітайскай правінцыі Хайнань1

У Пецярбургу цела двухгадовага дзіцяці знайшлі ў халадзільніку. Яго бабулю забілі да смерці. Падазраваны — настаўнік матэматыкі8

Айцішнік зарабляў 6000 еўра, а цяпер — $50020

Ці стане Францыя рызыкаваць Парыжам, баронячы Варшаву? Французскі «ядзерны парасон» такі ж сумнеўны, як амерыканскі6

Венядзіктаў: У адным з абменаў, пра які гучна не казалі, Украіна вызваліла некалькі дзясяткаў беларускіх наёмнікаў16

Памёр былы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты13

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць