Літаратура22

«І вось так адной адкруткай разабралі паўмаршруткі!» Новы верш ад Андрэя Скурко

Жонка палітвязня-нашаніўца Андрэя Скурко Паўліна надрукавала ў фэйсбуку свежы мужаў верш, напісаны за кратамі: пра зайцоў, маршрутку, адкрутку і шафёра Мядзведзя.

Паўліна Скурко з сынам Тамашыкам. Тамашык — найпершы адрасат гэтых цудоўных вершыкаў, якія тата складае ў калоніі

Селі зайцы ў маршрутку.
Самы меншы меў адкрутку.
Доўга ехаць… Што рабіць?
Сталі вінцікі круціць.
Пакуль выехалі з лесу,
Адкруцілі яны крэсла.
А як ехалі праз поле,
Адвінцілі люк на столі.
Пад’язджалі да ракі —
З дзверцаў вынялі шрубкі.
І вось так адной адкруткай
Разабралі паўмаршруткі!
Стала зайцам не да смеху —
Перастала яна ехаць.
Уздыхнуў шафёр Мядзведзь:
«Як жа ў горад нам паспець?»
Ён знайшоў рашэнне хутка
І зайцам раздаў адкруткі.
Ды суровы даў загад:
Прыкруціць усё назад!

Каментары2

  • Ірына
    25.12.2022
    Як заўсёды, шыкоўна! Шкадую, што мае дзеці ўжо выраслі. Не паспелі ў дзяцінстве такія геніяльныя дзіцячыя вершы пачуць. Спадзяюся, што Бог дасць калі-небудзь ўнукаў, і ім змагу прачытаць. Чакаем яшчэ гэткіх шэдэўраў!
  • ма зайка
    26.12.2022
    а чаму Мядзведзь з вялікай літары?
    і што за намёкі? зайцы асацыюцца хутчэй з Беларуссю, а мядзведзь... ды шчэ з вялікай літары...
    дзіўны нейкі верш

Цяпер чытаюць

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»10

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм’ер Літвы: Калі сітуацыя з Беларуссю не зменіцца, зноў закрыем мяжу12

«Дзе былі органы апекі?» Хатнім тыранам, які забіў сваю жонку ў Мазыры, аказаўся аператар НПЗ17

У Намібіі зноў балатуецца чыноўнік з імем Адольф Гітлер4

Фінляндыя склікае суседзяў Беларусі на Саміт Усходняга флангу ЕС1

Кіраўнік камісіі Сейма Літвы: Мы паверылі ў добрую волю Беларусі і паспяшаліся з адкрыццём мяжы9

«Навалілі цэглы»: у Магілёве мясцовыя кладуць у ліфты цагліны, каб тыя лепш працавалі5

У Паўночным Беразе пачалі будоўлю першай школы. Вось якой яна будзе1

У Расіі забаранілі слова жопа26

Мінчук атрымаў жыроўку на 1600 рублёў, уся праблема ў вадзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»10

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць