Здароўе22

Прарыў у даследаванні раку крыві

Навукоўцы стварылі першыя «арганоіды» касцявога мозгу чалавека.

Фота: vecteezy.com

Даследчыкі з Оксфардскага і Бірмінгемскага ўніверсітэтаў здзейснілі сур'ёзны прарыў у лячэнні раку, стварыўшы першыя «арганоіды» касцявога мозгу, якія дакладна паўтараюць ключавыя асаблівасці касцявога мозгу чалавека. Тэхналогія дазваляе адначасова праводзіць аналіз некалькіх супрацьракавых прэпаратаў і тэставанне персаналізаваных метадаў лячэння для асобных хворых на рак. 

Асаблівасці штучных арганоідаў, апісаных у даследаванні, нядаўна апублікаваным у часопісе Cancer Discovery, вельмі падобныя да клеткавых, малекулярных і структурных асаблівасцей міелоіднай тканкі (з якой вырастаюць клеткі крыві) касцявога мозгу.

Даследаванне таксама паказала, што гэтыя арганоіды забяспечваюць мікраасяроддзе, якое можа падтрымліваць выжыванне клетак пацыентаў са злаякаснымі наватворамі крыві, у тым ліку клеткі множнай міеломы, існаванне якіх цяжка падтрымліваць па-за чалавечым арганізмам.

Доктар Абдула Хан, навуковы супрацоўнік Інстытута сардэчна-сасудзістых навук імя сэра Генры Вэлкама пры Бірмінгемскім універсітэце і адзін з аўтараў даследавання, сказаў: «Паводле нашых назіранняў, клеткі ў створаных арганоідах касцявога мозгу нагадваюць сапраўдныя клеткі касцявога мозгу чалавека не толькі з пункту гледжання іх актыўнасці і функцый, але і ў іх структурнай узаемасувязі: розныя тыпы клетак самаарганізуюцца і размяшчаюцца ўнутры гэтых арганоідаў таксама, як і ў арганізме чалавека».

Гэта жыццепадобная структура дазволіла камандзе навукоўцаў вывучыць, як клеткі ў касцявым мозгу ўзаемадзейнічаюць, каб падтрымліваць нармальную выпрацоўку клетак крыві, і як гэта ўзаемасувязь парушаецца пры фіброзе касцявога мозгу (міелафіброз), калі ў касцявым мозгу з'яўляецца шмат рубцовай тканкі, якая знішчае яго. Фіброз касцявога мозгу можа развіцца ў пацыентаў з пэўнымі тыпамі раку крыві і дагэтуль застаецца невылечным.

«Каб правільна зразумець, як і чаму развіваецца рак крыві, нам трэба выкарыстоўваць эксперыментальныя сістэмы, якія вельмі падобныя да таго, як працуе касцявы мозг чалавека, чаго ў нас пакуль няма. Дакладней, раней такога не было. Гэта сапраўды выдатна, што цяпер у нас ёсць гэта цудоўная сістэма, бо мы, нарэшце, зможам вывучаць рак непасрэдна, выкарыстоўваючы клеткі нашых пацыентаў, замест таго, каб спадзявацца на звычайныя мадэлі жывёл або іншыя больш простыя сістэмы, — кажа прафесар Бэтан Псайла, лекар-гематолаг, кіраўнік даследчай групы медыцынскага факультэта Рэдкліфа пры Оксфардскім універсітэце і старшы аўтар даследавання. — Мы спадзяёмся, што гэтая новая методыка дапаможа паскорыць адкрыццё і тэставанне новых метадаў лячэння раку крыві, каб хутчэй стварыць палепшаныя прэпараты для нашых пацыентаў».

Доктар Хан таксама дадаў, што гэта адкрыццё — велізарны крок наперад, які дазваляе лепш зразумець заканамернасці росту ракавых клетак і патэнцыйна стварыць больш персаналізаваныя падыходы да іх лячэння.

«Распрацоўка і праверка новай сістэмы — гэта першы важны крок, і мы будзем працаваць далей, каб лепш зразумець працэсы ў касцявым мозгу ў здаровых людзей, і што адбываецца, калі чалавек хварэе на рак крыві», — падагульняе ён.

Каментары2

  • Рб
    07.01.2023
    Губляе медыцыну
  • гоблен
    07.01.2023
    Хер с ней, если мозгов нет. Тупиковая ветвь развития. Динозавры тоже вымерли, туда им и дорога! Зато человечество идёт вперёд!

Цяпер чытаюць

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос10

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Усе навіны →
Усе навіны

На выбарах у ЗША прайграла кангрэсвумен-украінка, якая галасавала супраць падтрымкі Украіны11

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска5

НАТА рыхтуе стратэгію ўдараў у глыбіню Расіі на выпадак атакі Пуціна4

Венгрыя праз 36 гадоў адкрыла архівы інфарматараў камуністычнай эпохі15

«Ён можа актывізаваць свае кантакты з Пуціным». Эксперты ацанілі наступствы паразы Трампа для Украіны і Еўропы4

Памёр Цінта Брас8

У Падмаскоўі беларус з чатырма расіянамі пад выглядам рамонтнікаў скраў медны кабель «Растэлекама»5

На таргі за даўгі заснавальніка «Новага зроку» выставілі дамы, якімі афіцыйна валодаюць іншыя людзі2

Пакуль беларуска чакала студэнцкі ДНЖ у Польшчы, паспела скончыць універсітэт. Чыноўнікі пайшлі насустрач1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос10

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць