Нерухомасць55

Ад 30 квадратаў. Якія сучасныя мікрадамы прадаюць у ваколіцах Мінска

Паглядзелі, якія малюпасенькія хаткі прапануе рынак нерухомасці.

Панарамнае акно і электрычнае ацяпленне

Самы маленькі з выстаўленых на продаж мікрадамоў мае агульную плошчу ўсяго 30,3 м². Каркасны домік без чыставога адстройвання ацэнены на 29 900 даляраў. 

Фота: тут і далей Realt.by

Жылая плошча дома складае 26,5 м², з якіх 19 прыпадае на кухню-гасцёўню. Апроч гэтага, у доме ёсць невялікі асобны пакой плошчай 7,4 м². Дадатковыя спальныя месцы можна зладзіць на «другім» паверсе.

У дом праведзеныя святло і водаправод. Ацяпленне працуе ад электрычнасці. Будынак стаіць на палева-вінтавым падмурку. Будынак уцеплены 15-сантыметровым слоем мінеральнай ваты — гэтага дастаткова, каб цалкам захоўваць цяпло. 

Дом прадаецца разам з участкам памерам 11 сотак. Знаходзіцца ён за 30 кіламетраў ад Мінска ў вёсцы Шчокі, што непадалёк ад Путрышак і МКАД-2. 

Гасцявы дом як асноўны

У вёсцы Драздова, што ўсяго за 3 км ад МКАД, прадаецца драўляны домік плошчай 42 м². За дом і ўчастак плошчай 15 сотак просяць 160 тысяч даляраў. Месца вельмі ж добрае — блізка да горада.

Мяркуючы па апісанні, невялічкі каркасны дом прадаўцы разглядаюць хутчэй як часовае жытло, у якім можна пажыць, пакуль не пабудуецца іншы паўнацэнны катэдж. Пасля чаго драўляны домік з тэрасай можна будзе перарабіць пад гасцявы домік.

«Свідравіна, каналізацыя мясцовая, газ побач. Ёсць палева-вінтавы падмурак пад лазню», — гаворыцца ў апісанні да аб'екта. Пазначаны ўзровень гатоўнасці аб'екта — 90%.

Хата з краю

За 57 500 $ прадаюць дом 2022 года пабудовы цалкам гатовы да пражывання. Агульная плошча аднапавярховага дома 54 м², жылая 35 м². 

Дом прадаецца разам з мэбляй і тэхнікай. Месціцца ён у вёсцы Міханавічы на ўчастку памерам 11 сотак. Адлегласць дома ад Мінска 17 кіламетраў, прадавец называе яе «ідэальнай». Участак крайні, у доме ніхто не жыў.

Апроч кухні-гасцёўні, у доміку ёсць асобны спальны пакой. Пры неабходнасці ёсць магчымасць спраектаваць яшчэ адзін ізаляваны пакой — так пазначана ў апісанні.

Ацяпленне ў доме ад электрычнасці, праведзена 380 вольт, ёсць свідравіна глыбінёй 38 метраў, каналізацыя мясцовая.

Дом з басейнам

За 89 500 даляраў пад Мінскам прадаюць свежапабудаваны дом, які гатовы да засялення. Агульная плошча дома 55 м², жылая 38. Ёсць тэраса.

Участак памерам 9 сотак ужо добраўпарадкаваны, на ім ёсць вулічны басейн.

«Новы дом для пастаяннага пражывання з мэбляй і тэхнікай для невялікай сям'і ў ціхім прэстыжным месцы за 7 хвілінаў ад Мінска. Не дачнае таварыства, магчымасць прапіскі, а таксама пабудовы катэджа большага памеру на ўчастку», — гаворыцца ў апісанні да аб'екта.

Жытло прадаецца разам з мэбляй і тэхнікай. На першым паверсе месціцца кухня-гасцёўня, санвузел і саўна. Другі паверх мансарднага тыпу. 

«Ён шукаў яго два гады»

За 89 800 $ прадаецца аднапавярховы дом у вёсцы Курневічы Мінскага раёна. Агульная плошча будынка 55 м², жылая 41. Памер участка 15 сотак. 

Дом прадаецца разам з мэбляй і тэхнікай. У ім ёсць кухня-гасцёўня плошчай каля 19 «квадратаў» і два спальныя пакоі 10,5 м² і 11,2 м².

Дом пабудаваны з газасілікатных блокаў. З цэнтральных камунікацый толькі электрычнасць, таму, як і ў большасці іншых варыянтаў, ацяпленне ў доме працуе ад электрычнасці. Вада і каналізацыя мясцовыя. З прыемных бонусаў — участак знаходзіцца ў прыватнай уласнасці, побач расце лес.

Прадаўцы дома за 30 кіламетраў ад сталіцы падышлі да апісання аб'екта з творчасцю і разышліся амаль на дзве тысячы знакаў.

Скрыншот з сайта realt.by

Чытайце таксама: У 2022 годзе ў Мінску набылі рэкордную колькасць кватэр 

Да 28 «квадратаў». Якія мікракватэры прадаюць у Мінску

Каментары5

  • Цім
    29.01.2023
    Усё гэта пабудавана у разліку на продаж. Цэны смешныя :)))
  • трохі разбіраюся
    29.01.2023
    гэта звычайная бытоўка-вагончык - у сценкі панапхана мінеральнай ваты як уцяпляльніка. Дзяруць грошы як за катэдж а чалавек будзе жыць у "бытоўцы"
  • высокі ды3 ай н
    29.01.2023
    трохі разбіраюся, здрасьця
    першая бытоўка - гэта ж ад 3%робім.бай
    ці я трохі не разьбіраюся?

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў32

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская кампанія выпусціла дрып-каву з водарамі нашых гарадоў

Беларуская футбалістка выйшла на ўзнагароджанне ў Турцыі пад песню забароненай артысткі2

Следчы камітэт расказаў падрабязнасці, як беларус атрымаў раненне на тэрыторыі Польшчы16

Пад Барысавам мядзведзіца нарадзіла ажно чатырох медзведзянят. Гэта вельмі рэдкі выпадак3

Раcія працягвае ціснуць на Арменію і словамі, і справамі9

У Полацку адкрылі мурал, прысвечаны загінуламу лётчыку Мікіту Куканенку ФОТЫ2

Украінцы нанеслі ўдар па расійскай школе падрыхтоўкі аператараў БПЛА. Загінуў і кіраўнік школы16

На беларускім палігоне адпрацавалі прымяненне ядзернай зброі5

Пад Мінскам упершыню за доўгі час ажыў слаламны канал3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў32

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць