Нерухомасць33

У Мінску больш не будзе камерцыйнага долевага будаўніцтва

Новыя пляцоўкі пад жыллё ў сталіцы выдзяляюць толькі камунальным прадпрыемствам. Камерцыйныя забудоўшчыкі завяршаюць раней узгодненыя праекты. 

Навіну пра гэта паведаміла старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Ірына Гонтарава ў сюжэце «Першага інфармацыйнага», прысвечаным праблемам жылога комплексу «Смарт».

«Застаецца буйны «Паўночны бераг» і вось гэтыя адзінкавыя аб’екты, якія дабудоўваюць. Усё. Далей — толькі УКБ», — сказала яна.

Паводле Гонтаравай, у горадзе будуць завяршаць праекты, якія ўзгаднілі або пляцоўкі пад якія прадалі на аўкцыёнах чатыры-пяць гадоў таму.

Новыя ўчасткі атрымліваюць толькі камунальныя прадпрыемствы. Долевае будаўніцтва — калі людзі ўносяць грошы за будучыя кватэры яшчэ да завяршэння дома — пры гэтым застаецца. 

Office Life яшчэ летась паведамляў пра спыненне продажу новых пляцовак пад забудову камерцыйным кампаніям у Мінску.

Каментары3

  • Урра
    20.10.2026
    Сацыялізм да 2040 года!
  • ssssss
    20.10.2026
    давно пора - дучше денги в бюджет чем
    сербским олигархам
  • Алесь
    20.10.2026
    Гонтарава - гэта гаворачая галава і нуль без палачкі, якая нічога не вырашае. Але агучаная ёй заява сведчыць аб тым, што з продажам кватэр у Паўночным Беразе, які праз незразумелыя эмірацкія пракладкі належыць сям'і Лукашэнак - поўны швах. А кошты зніжаць нельга. Таму пакуль у North Waterfront застаюцца непрададзеныя квадраты - ніякіх новых канкурэнтаў у іх быць не павінна. А калі не застанецца - Лукашэнка хутка знойдзе і бескаштоўна перадасць зямлю ў Менску для новых будаўнічых пляцовак свайго дэвелаперскага бізнэса, напрыклад на месцы існуючага Сцяпянскага леса альбо палёў паміж МКАД і Новым Дваром. І канешне, традыцыйна за ачыстку пляцовак і інфраструктуру заплаціць дзяржбюджэт.

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць