Грамадства88

«Чарговая спроба рэжыму забіць сумленную журналістыку ў Беларусі» — Ціханоўская пра прысуд Золатавай і Чэкінай

Святлана Ціханоўская пракаментавала прысуд галоўнаму рэдактару Tut.by Марыне Золатавай і гендырэктару Людміле Чэкінай, асуджаным сёння на 12 гадоў калоніі.

«Ведаеце, да 2020 года Tut.by быў для мяне проста сайтам, дзе я кожны дзень чытала навіны. Ужо пазней я пазнаёмілася з людзьмі, якія яго робяць, убачыла, як журналісты і рэдактары стаяць адно за аднаго. І як прадстаўнікі ўсіх беларускіх медыя падтрымліваюць калег падчас цяжкасцяў. Вядома, прысуд Марыне Золатавай і Людміле Чэкінай — гэта чарговая спроба рэжыму забіць сумленную журналістыку ў Беларусі. А яшчэ гэта асабістая помста гэтым цудоўным жанчынам і вялікім прафесіяналкам», — адзначыла Святлана Ціханоўская. 

Яна кажа, што вельмі хацела б абняць іх блізкіх і сказаць: «Паглядзіце, як адбудавалі працу вашыя калегі». «Як тыя, каго Марына і Міла бралі на працу і вучылі, працягваюць іх справу. Як не губляюць моц духу журналісты — і робяць мерч «ва ўсім вінаваты Tut.by», калі чарговы раз рэжым абвінавачвае іх ва ўсіх бедах нашай краіны. Я бачу гэтую працу, бачу вочы людзей, якія за ёй стаяць. І абсалютна не сумняваюся ў тым, што ўсе каштоўнасці Мілы і Марыны перамогуць, а яны, нарэшце, выйдуць на волю. А пакуль свет не можа чуць іх саміх — мы будзем іх галасамі», — рэзюмавала Святлана Ціханоўская.

Золатава і Чэкіна — 12 гадоў калоніі. На прысудзе па справе Tut.by іх трымалі ў кайданках 

Каментары8

  • даведка
    17.03.2023
    Она бы ещё про честную модерацию на их форуме сказанула, где подчистую удалялись критические комментарии.
  • Мойша
    17.03.2023
    У сэнсе спроба? Ужо ўсе забілі.
  • No
    17.03.2023
    даведка, тут таксама выдаляюць каментары.
    Але цябе хвалюе толькi гэта, а не злачынства лукашыстау супраць iх

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць