У літоўскім пункце пропуску «Мядзінінкай», з беларускага боку — «Каменны Лог», будуць праводзіцца работы па рэканструкцыі, паведамляе літоўская мытня.
Работы па асфальтаванні пачнуцца 4 красавіка і працягнуцца да 31 мая. Пункт пропуску працягне працу, але яго прапускная здольнасць будзе залежаць ад правядзення работ.
У літоўскай мытні параілі на гэты час выбіраць іншыя пункты пропуску для перасячэння мяжы.
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары