Грамадства55

«Не капрыз, а загад». На мінскім заводзе супрацоўнікаў звольнілі за адмову ўступіць у лукашэнкаўскі прафсаюз

На мінскім заводзе «Тэрмапласт» двух новых супрацоўнікаў звольнілі з працы ў першы ж дзень за адмову ўступіць у афіцыйны прафсаюз. 

Мінскі завод «Тэрмапласт». Фота: oaotermoplast.by

Спачатку намеснік дырэктара па ідэалогіі прапанавала добраахвотна запісацца ў прафсаюз. Калі ж пачула іх аргументы, што тыя ўжо з’яўляюцца сябрамі незалежнага прафсаюзу РЭП, кіраўнікі якога знаходзяцца за кратамі, то паведаміла, што працаваць з такой пазіцыяй на прадпрыемстве нельга, хоць заводу і бракуе спецыялістаў-наладчыкаў. 

У прыватнай размове ідэолаг тлумачыла супрацоўнікам, што прафсаюз — гэта не яе капрыз, а загад па ўсіх дзяржаўных прадпрыемствах.

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) хоць і фармальна лічыцца прафсаюзным аб'яднаннем, насамрэч, такім не з'яўляецца. Як і саюзы жанчын, моладзі і ветэранаў, гэта падкантрольная дзяржаве структура, якая абслугоўвае кіруючы рэжым, у тым ліку вылучаючы сваіх кандыдатаў у выбарчыя камісіі на псеўдавыбарах, на якіх не вядзецца сумленны падлік галасоў. Узначальвае ФПБ Міхаіл Орда — давераная асоба Аляксандра Лукашэнкі, які раней узначальваў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.

Каментары5

  • Ёсік
    23.03.2023
    Па статуту прафсаюзы па-за палітыкай, а на самой справе па вушы ў палітыцы.
  • кушан
    23.03.2023
    Двух звольнілі, астатнія ціха-ша. Неўзабаве звольняць яшчэ двух, і яшчэ, і яшчэ...
  • Рэальнасьць
    23.03.2023
    Манія вялікасьці й уладалюбства Лукашэнкі разбураць эканоміку й працоўную сілу Беларусі. Самасабатаж і самазьнішчэньне.

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі ўжо больш за месяц як знікла сястра двух былых беларускіх палітвязняў3

The Insider: Новы санкцыйны пакет Еўрасаюза складалі праз штучны інтэлект7

Алжыр адправіць свае войскі ў суседні Нігер. Там цяпер кіруе прарасійская хунта

Лукашэнка: Беларусы чакаюць з'яўлення ў крамах мангольскага кашміру9

На Гродзеншчыну прыедзе шмат працоўных мігрантаў з Таджыкістана4

Для Белтэлерадыёкампаніі ўзвядуць новы будынак6

Расіі ўпершыню пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне даручылі правесці чэмпіянат свету4

Уладальнікі электрамабіляў пачнуць плаціць транспартныя падаткі нароўні з усімі2

Футбаліст зборнай Беларусі быў у цягніку, які трапіў пад удар беспілотніка пад Варонежам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць