Грамадства1010

Сёння затрымлівалі Ніну Багінскую

З крыніц «Нашай Нівы» стала вядома, што сёння затрымлівалі Ніну Багінскую. Сілавікі прыйшлі за ёй дадому ў 12.30. Без усялякіх тлумачэнняў жанчыну прывезлі ў РУУС Першамайскага раёна Мінска. Толькі бліжэй да 9 вечара яе адпусцілі з пастарунку.

Не выключана, што менавіта такім чынам міліцыянты вырашылі не даць магчымасці «нязломнай Ніне» выйсці на цэнтральную плошчу сталіцы з нацыянальным бела-чырвона-белым сцягам. Яна так рабіла ва ўсе часы, нягледзячы на іх суровасць.

Ніна Багінская адчувае сябе кепска. Яна мае шэраг сур'ёзных хвароб. Нягледзячы на гэта, жанчыну сталага веку пратрымалі ў міліцыі да позняга вечара.

@nashanivanews 77-гадовую актывістку Ніну Багінскую будуць судзіць #беларусь #навіны #беларусьновости #милициябеларуси #милиция #бчб #жывебеларусь #беларусь2020 #минск #белорусы #суд ♬ Spooky, Quiet, Scary Atmosphere Piano - Bucyrus Audio

Каментары10

  • «нязломнай Ніне»
    25.03.2023
    Рэд., а вы спецом размесцілі скажам так не вельмі удалае фота спадарыні Ніны?
    ах вы плахи)
  • Грышка
    25.03.2023
    Жыве Беларусь! Жыве Ніна Багінская! Вялікі дзякуй, шаноўная патрыётка, за Вашую бел-чырвона-белую адвагу й верную любоў да Беларусі й ягонае мовы, культуры, спадчыны й свабоды. Хутчэй папраўляйцеся! Моцнага Вам здароўя целам і духам! Усяго найлепшага, паважаная бабулька беларускага народу!
  • Мinchuk
    25.03.2023
    Шаноу́ная Ніна, стаю на каленях!

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы стварылі таблеткі ад аблысення1

Загінуламу на Лагойскім тракце хлопцу было 22 гады

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць