Грамадства88

У Сан-Францыска з'явіўся беларускі мурал

У горадзе налічваецца 1000 муралаў, якія адлюстроўваюць шматлікія нацыянальнасці, але беларускага мурала пакуль не было.

Мастачка — 15-гадовая Саша Герман беларускага паходжання. На мурале адлюстраваныя традыцыйныя элементы — дзяўчыны ў народных строях, купальскае вогнішча, зубр, беларускія арнаменты.

Мурал зроблены цягам 2 тыдняў з дапамогай 50 валанцёраў ва ўзросце ад 8 да 70 гадоў. Знаходзіцца па адрасе 701 Taraval St, San Francisco

У апошні дзень маляваць прыйшло больш за 30 чалавек, атрымалася сапраўдная талака. Шмат мясцовых жыхароў цікавіліся сітуацыяй у Беларусі, выказвалі падтрымку і дзякавалі за ўпрыгожанне іх раёна, паведамляюць беларусы Сан-Францыска.

Грошы на мурал былі сабраныя беларускай суполкай Сан-Францыска і сябрамі. Лішак сабраных грошай будзе дасланы праекту Dissidentby, які падтрымлівае палітзняволеных і іх сем’і.

Таксама арганізатары стварэння мурала спадзяваюцца ўбачыць больш беларускіх муралаў у ЗША і іншых краінах свету і гатовыя падзяліцца досведам (напрыклад, як шукаць сцяну), а таксама часткова фінансава падтрымаць адзін мурал іншай суполкі. Напісаць можна ў інстаграм.

У ЗША з’явяцца муралы на беларускую тэматыку

Каментары8

  • Грышка
    04.04.2023
    Выпраўленьне: Проста прыгожа. (Маленькая клавіятура, вялікія пальцы) :-)
  • саўка
    04.04.2023
    ыгы. русскія бярозкі
    маленькая галава і металічная нага)
  • Суповой пакетик
    04.04.2023
    Да разве ж это главное? Главное - что сердце золотое и душа отзывчивая... всегда с удовольствием читаю Ваши реплики!

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі22

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў18

У Баранавічах праблема: людзі і жывёлы пакідаюць фекаліі ў пад’ездах і ліфтах, а камунальнікі за імі адмаўляюцца прыбіраць18

ЗША прапанавалі размарозіць частку актываў Расіі дзеля перамоваў3

На свет насоўваецца «Гадзіла» сярод кліматычных з'яў. Калі яна дасягне піку і чаго чакаць Еўропе?4

Маск: Зяленскаму трэба пайсці12

У Мінску пабудуюць два новыя пуцеправоды1

Зяленскі: Украіна адновіць удары па расійскіх НПЗ13

Салі Руні спыняе пастаўкі сваіх кніг у Брытанію. Пісьменніца падтрымлівае забароненую Palestine Action5

Створаны бананы, якія не цямнеюць. Неўзабаве яны могуць з'явіцца ў супермаркетах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі22

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць