13 кастрычніка ў 16:25 ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар на тэрыторыі могілак у завулку Наваельнянскім у гарадскім пасёлку Наваельня Дзятлаўскага раёна.

Узгаранне ўдалося ліквідаваць на ранняй стадыі. Прыбыўшы на месца, ратавальнікі пераканаліся, што далейшай пагрозы ўзнікнення і распаўсюджвання агню няма.
У выніку пажару на адной з магіл згарэлі вянкі і іншыя рытуальныя прыналежнасці. Мяркуецца, што прычынай здарэння стала неасцярожнае абыходжанне з агнём.
Каментары