Грамадства33

Лукашэнка: Самыя галоўныя для мяне тыя, хто нарадзіў

Лукашэнка сёння падчас наведвання Верхнядзвінскага раёна адзначыў, што часам можна пачуць выраз «людзі прэзідэнта», і патлумачыў, што гэта азначае.

Фота: БелТА

«Галоўнае, каб вы разумелі, бацькі: самыя галоўныя мае людзі — гэта тыя, хто ўжо нарадзіў, у каго ў сям'і ёсць дзеці. Вось яны адразу пачынаюць разумець, што такое жыццё», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама заклікаў цаніць і берагчы жыццё на сяле, у невялікіх населеных пунктах, дзе ў параўнанні з вялікімі гарадамі больш прыроды і прасторы. Што тычыцца магчымасцей для атрымання адукацыі, то тут задача дзяржавы — зрабіць так, каб ураўнаваць іх з гарадскімі.

«Будзем вам патроху дапамагаць. Каб вашы дзеці былі такія, як у горадзе, атрымалі адукацыю», — запэўніў ён.

«Гляджу на цяперашнюю моладзь. Я іх часта крыху крытыкую. Навошта мы заігрываем з моладдзю?! Ну сядзяць яны і тыкаюць у гэтыя тэлефоны, «тыктокаюцца» і гэтак далей. Там (у інтэрнэце) яблыкі не растуць. Мяса (не атрымліваюць), малако там пакуль яшчэ не дояць, — сказаў ён. — Штучным інтэлектам запалохалі ўвесь народ. Спакойна, разбяромся мы з інтэлектам і з усімі. Але мы зробім так, каб вашым дзеткам было нармальна».

Каментары3

  • Саша
    15.10.2026
    Сашэлла! Все, что ты говоришь, это бред шизофреника.
  • Ёсік
    15.10.2026
    30 гадоў усё дапамагае, але толькі за яйкі возьмецца, малако зьнікае. Сам, б.яць, едзь на вёску, ды жыві ў той дэпрэсіі. Тое, што ў Астрашыцкім гарадку на цябе працуе ля кароў, на агародзе, ля тых кавуноў процьма парабкаў, ня робіць цябе гаспадаром. Звычайны нахабны таптун. Я ды мае сваякі без тваіх вы.ераў ведаем, якое яно жыцьцё ў Беларусі.
  • Дзікпікавіч
    15.10.2026
    Значыць Грыша, Эйсманты не галоўныя

Цяпер чытаюць

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды2

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы затрымалі 11 беларускіх каратыстаў11

Вялікі знос дабраўся да Кальварыйскай. Хутка пачнуць прыбіраць хаты каля «Кароны»3

Вядомая супермадэль выйшла на подыум праз шэсць тыдняў пасля родаў. У сацсетках толькі і размоў пра яе фігуру14

На Гомельшчыне будуюць кацельні, якія будуць працаваць на пелетах5

На полі пад Мядзелам людзі сустрэлі вялікага мядзведзя ВІДЭА8

У Мастах прадалі расіяніну стогадовы асабняк з вялікім паркам4

Беларусь усё больш набывае расійскага малака і вяршкоў7

Дрон, які заляцеў з Польшчы ў Літву і выбухнуў там, быў украінскім3

ЗША зноў не папярэдзілі ўкраінцаў пра расійскія ўдары балістыкай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды2

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць