Грамадства11

БЧ часова адменіць цягнікі Мінск — Брэст і скароціць маршруты да Масквы і Санкт-Пецярбурга

Беларуская чыгунка зменіць рух шэрагу пасажырскіх цягнікоў 22 і 29 кастрычніка праз планавы капітальны рамонт чыгуначнага моста на перагоне Гарадзея — Пагарэльцы на ўчастку Мінск — Брэст. Змены закрануць цягнікі паміж Мінскам і Брэстам, а таксама саставы з Масквы і Санкт-Пецярбурга.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак

У гэтыя дні цалкам адменяць цягнікі № 727/728, № 725/726 і № 737/738, якія курсуюць паміж Мінскам і Брэстам.

Цягнік № 51 Санкт-Пецярбург — Брэст, які адправіцца з Санкт-Пецярбурга 21 і 28 кастрычніка, будзе даязджаць толькі да Мінска. У сталіцу Беларусі ён прыбудзе 22 і 29 кастрычніка адпаведна. У адваротным кірунку цягнік № 52 Брэст — Санкт-Пецярбург у гэтыя дні будзе адпраўляцца не з Брэста, а з Мінска.

Аналагічныя змены закрануць цягнік № 27 Масква — Брэст. Саставы, якія выправяцца з Масквы 21 і 28 кастрычніка, будуць курсіраваць толькі да Мінска і прыбудуць туды 22 і 29 кастрычніка.

Зменіцца і маршрут цягніка № 680 Гродна — Віцебск з бесперасадачнымі вагонамі Гродна — Санкт-Пецярбург. 22 і 29 кастрычніка ён адправіцца з Гродна ў 14:01 і будзе ехаць да Мінска праз Ліду і Маладзечна. Пасля Мінска цягнік вернецца на звычайны маршрут.

Каб забяспечыць перавозкі паміж Мінскам, Баранавічамі і Брэстам, на 22 і 29 кастрычніка прызначаць дадатковыя цягнікі.

Цягнік № 655 Мінск — Брэст адправіцца з Мінска ў 18:39 і прыбудзе ў Брэст у 23:35. Цягнік № 886 Брэст — Баранавічы выправіцца з Брэста ў 8:09 і прыбудзе ў Баранавічы ў 10:04.

Цягнік № 887 Баранавічы — Брэст 22 кастрычніка адправіцца ў 15:05 і прыбудзе ў Брэст у 17:07. 29 кастрычніка ён выправіцца ў 14:55 і прыбудзе ў 17:00.

Акрамя таго, у гэтыя дні частка рэгіянальных цягнікоў эканомкласа на ўчастку Мінск — Баранавічы будзе курсіраваць паводле змененых маршрутаў і раскладу.

Праверыць расклад можна на сайце Беларускай чыгункі, у мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд» або па тэлефоне 105.

Каментары1

  • А
    15.10.2026
    Перакідка войскаў пайшла ў рамках учэння АДКБ. Як завяшчаў Ільіч учэнне свет.

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць