Культура2424

Скандал: блогерка з Баранавічаў знялася ў непрыстойнай позе на магіле славутага музыканта

Блогерка Аляўціна Фалькоўскі знялася ў непрыстойнай позе на месцы пахавання экс-фронтмэна расійскага гурта «Кароль і Шут» Міхаіла Гаршанёва. Гэта не спадабалася яго жонцы і прыхільнікам.

Фотаздымак яркай і эксцэнтрычнай мадэлі і блогеркі з Баранавічаў Аляўціны Фалькоўскі, якая сядзіць у трусах у правакацыйнай позе на магіле вядомага рокера Міхаіла Гаршанёва (Гаршчка) у Пецярбургу, разляцелася па сетцы 4 мая, паведамляе баранавіцкі партал Bar24.

Калі было зробленае фота, не паведамляецца, у сацсетках самой Аляўціны яго няма. Аднак яно выклікала хвалю абурэння ў прыхільнікаў творчасці і ўдавы музыканта.

Вольга Гаршанёва палічыла гэтую фотасесію апаганьваннем магілы яе мужа і звярнулася ў праваахоўныя органы. Таксама на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках яна папрасіла прыхільнікаў творчасці яе нябожчыка мужа напісаць «гэтаму стварэнню» ў асабістыя пару словаў, зло павінна быць пакаранае».

На цкаванне, якое пачалося ў інтэрнэце, Аляўціна Фалькоўскі на сваёй старонцы ў сацсетках заявіла, што не разумее прычыну такой рэакцыі, бо, з яе слоў, «там увесь час «бухаюць» людзі, збіраюцца кампаніямі і гэта не лічыцца апаганьваннем.

«З-за таго, што гэта было ў трусах, фатаграфія мая ў трусах, гэта апаганіла панка-рокера? Я тады ўжо не разумею нічога», — сказала яна.

Каментары24

  • ром
    05.05.2023
    Беларуски свет наступае на руски))
  • Паляшук
    05.05.2023
    Абое рабое. Аматарцы фотасесій трэ' ўключаць галаву раз-пораз, а ўдаве - пераслухаць КіШ "Похороны панка".
  • Анахронист
    05.05.2023
    Достойное фото! Русский шовинистМиша Горшок заценил бы.

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўцу з Пінска адправілі ў калонію за падрыхтоўку да «масавых беспарадкаў», «абразу» Лукашэнкі і «распальванне варожасці»

Ірына Шэйк апублікавала фоты са свайго чэлябінскага юнацтва16

Камандаванне вайскова-марскіх сіл Ірана: Армузскі праліў ужо ніколі не вернецца да свайго ранейшага стану4

Экіпаж «Артэміды» згубіць сувязь з Зямлёй, але ўсё ідзе па плане5

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему22

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць